Андрэй Рудаміна-Дусяцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Рудаміна. Невядомы мастак, XVII ст.

Андрэй Рудаміна-Дусяцкі (каля 1595 — 3 верасьня 1632) — каталіцкі рэлігійны дзяяч, місіянэр[1].

Прадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх гербу «Трубы», сын Яна.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Лёвэнскім унівэрсытэце (Бэльгія), Рымскім езуіцкім калегіюме. Ад 1618 езуіт.

У 1625 як місіянэр выехаў у партугальскія калёніі Гоа, Макао, потым у Кітай. Аўтар рэлігійных твораў на кітайскай мове.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Валеры Пазднякоў. Рудаміны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 514.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]