Андрэй Саковіч (ваявода)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Саковіч

Герб «Памян»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1465(1465)
Род Саковічы (род)
Бацькі Станіслаў Сак
Дзеці Багдан, Юры, Міхал, Ганна

Андрэй Саковіч (? — 1465) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста троцкі (1433—1440), намесьнік смаленскі (1440) і полацкі (1444—1457), ваявода троцкі (з 1458).

Валодаў часткай Немянчынскай воласьці, Дубравам ў Менскім павеце, Соламі і Мядзелам у Ашмянскім павеце ды іншымі маёнткамі агульнай колькасьцю каля 500 дымоў.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Andree Sakowicz[1], Andree Sakowycz[2] (Andreas Sakowicz[3]; 1 верасьня 1431 году); Andruskonis Szakovicz [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[4]; Andrusko Sakowicz Dubinensis [capitanei] (27 лютага 1434 году)[5]; Andruschkone Sakowicz (1441 год)[6]; панъ Ондрей Сакович (1441—1443 гады[7], 8 студзеня 1452 году[8]); Andreas Sakouicz (3 лютага 1443 году)[9]; Andruschko Sakowicz (21 лютага 1457 году)[10]; Андреи Сакович[3].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду, сын Станіслава Сака гербу «Памян», старосты дубінскага. Меў братоў Васіля, Яна, Станіслава, Алехну, Пятра і Фёдара.

Быў старостам троцкім у 1433—1440 гадох, намесьнікам смаленскім у 1440 годзе і полацкім у 1444—1457 гадох, ваяводам троцкім з 1458 году.

У час «Смаленскай замятні» 1440—1442 гадоў мусіў пакуніць места. Па здушэньні бунту вярнуўся ў Смаленск у якасьці намесьніка. У 1445 годзе быў адным з водцаў літоўскага войска ў пераможнай бітве з маскоўскім войскам пад Сухадровам. Выконваў розныя дыпляматычныя даручэньні. У 1432 і 1451 гадох браў удзел у перамовах з Тэўтонскім ордэнам. У 1453 годзе ў складзе пасольства наведаў Чэхію.

9 чэрвеня 1434 году зрабіў наданьне Віленскай катэдры, а 3 лютага 1443 году — парафіяльнаму касьцёлу ў Груздаве. 21 лютага 1457 году выдаў дароўную грамату для заснаванага ім парафіяльнага касьцёла ў Мядзеле.

Няма зьвестак пра імя і паходжаньне жонкі. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Мова і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

У сваёй лацінамоўнай грамаце 1434 году ўпамінаў жыхароў Сьвянцянаў Войтку, двух Мікітаў, Кузьму Сямашыча (Cusma Semaszicz), Кастуся Пуршку (Costhus alius Purschka) ды іншых. Некаторыя зь іх былі ўдзельнікамі суполак бортнікаў, якія «па-народнаму» называліся «сябрылы» (alias sabrili); супольнік такой сябрылы называўся «сябрыч» (alias sabricz)[11]. У сваёй грамаце 1443 году надаваў касьцёлу ў Груздаве ральлю на чатыры «сахі» (terram arabilem ad quatuor aratra alias sochi), называную Сінякоўскай (dictam Synakowska), а таксама ўпамінаў загароджу на рацэ Бярэзіне, якая «па-народнаму» называлася «яз»[a] (obstaculum alias yaz)[14]. У сваім наданьні касьцёлу ў Мядзеле, складзеным у 1457 годзе, упамінае народныя словы і выразы «ўшадкі» мёду (vszadki mellis), «зь язам» (alias z jazem), «чэлядзь» (alias czeladzi), «пашня» (pasznia), «зь дзяльніцы нашай»[b] (z dzielnice naszy)[15]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[16].

Да акту Чартарыйскага замірэньня (1431 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным гатычным надпісам[1]:

∗ s ∗ …ow…

Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[17][18].

ПЕЧАТЬ АНДРИ САКОВЧ

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, «Ез — 'перагародка, якую ставяць рыбакі на рацэ з праходам, у якім расстаўляюць нерат' <...> (гл. таксама яз)»[12], таксама шэраг прыкладаў ужываньня гэтага слова ў форме «яз» падае Гістарычны слоўнік беларускай мовы[13]
  2. ^ Моўны выраз з граматы «дзесяціна ўлову рыбы зь дзяльніцы нашай» тлумачыцца тым, што дзесяціна ішла ня толькі з улову двара Андрэя Саковіча, але і з улову пана Скяміны (магчыма, назва ракі Скемы паходзіць ад яго імя); у грамаце ўпамінаецца маёнтак, званы Родам (Радкі)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 137.
  2. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
  3. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 293.
  4. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  5. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  6. ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 10.
  7. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 2.
  8. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 48.
  9. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 200.
  10. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 252.
  11. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 176.
  12. ^ Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 3. — Мн., 1985. С. 184.
  13. ^ Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 37. — Менск: Беларуская навука, 2017. С. 300.
  14. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 200—201.
  15. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 253.
  16. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
  17. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 190.
  18. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]