Андрэй Сапега (сын Івана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Сапега
А. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709
А. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1565
Памёр 1611
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Іван Сапега[d][1]
Багдана Друцкая-Канопля[d][1]
Дзеці Соф’я Сапега[d][2], Канстанцыя з Сапегаў[d][2] і Альжбета з Сапегаў[d][2]

Іван Сапега (каля 15651611) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віцебскі (16001605), ваявода амсьціслаўскі1605)[3]. Трымаў Аршанскае староства1588).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Івана і Багданы з Друцкіх-Сакалінскіх[4], малодшы брат Льва Сапегі. Адзін зь першых прадстаўнікоў роду, хто перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.

У 1585 быў дваранінам караля і вялікага князя Стэфана Баторыя. У 1596 на чале віцебскай і амсьціслаўскай шляхты пад камандаю Крыштапа Радзівіла «Перуна» удзельнічаў у выгнаньні казакаў Налівайкі. У 15971600 знаходзіўся на маскоўскай мяжы, перадаючы атрыманую з дапамогаю шпегаў інфармацыю брату Льву і Крыштапу Радзівілу.

У вайну з Маскоўскай дзяржавай (16091618) далучыўся да войска каралевіча Ўладзіслава і, імаверна, удзельнічаў у вызваленьні Смаленску.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 52. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 58. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 547.
  4. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 37.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]