Андрэй Філатаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Філатаў
Андрэй Філатаў у складзе «Крамы», выступ у клюбе «Графіці» (2009)
Дата нараджэньня 16 сьнежня 1954
Месца нараджэньня Менск, БССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак музыка, сьпявак
Жанры рок, блюз
Інструмэнты бубны
Псэўданімы Філ
Гурты «Сузор’е», «Zindan», «Mojo Blues», «Крама»

Андрэй Філатаў (нар. 16 сьнежня 1954, Менск, БССР, СССР) — беларускі барабаншчык. Скончыў фізічны факультэт БДУ. На сцэне з 1977 году, калі дэбютаваў у гурце «Сузор’е». Суаўтар гіта «Сузор’я» «Весенний день». У 1991 годзе далучыўся да гурта «Zindan». У 1999 годзе стаў удзельнікам «Mojo Blues», у 2000 годзе й «Крамы». Акрамя таго, працаваў як сэсійны музыка.

З сярэдзіны 1990-х да 2003 году быў гукарэжысёрам менскага «Стар-клюбу», выступаў як вядучы фэстываляў «Блюз жыве ў Менску». Уладальнік галоўнага прызу фэстывалю імя Р. Рыдла ў Тыхах (Польшча) у 2003 годзе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]