Андрэй Хачатуран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Хачатуран
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 верасьня 1987 (36 гадоў)
Менск, БССР
Рост 175 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2010
2010
2011
2011—2013
2014—2015
2015
2016
2016—
Менск
Жамчужына
Менск
Шахцёр
Нёман Горадня
Тарпэда-БелАЗ
Белшына
Тарпэда-БелАЗ
140 (18)
13 (0)
16 (3)
52 (6)
20 (1)
12 (2)
5 (0)
128 (12)
Зборныя
2012—2013 Беларусь 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 лістапада 2022.

Андрэй Хачатуран (нарадзіўся 2 верасьня 1987 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Тарпэда-БелАЗ». У 2012—2013 гадах правёў два матчы за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька — армянін, нарадзіўся ў Гюмры[2].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы ФК «Менск». З 2004 году на працягу 5 сэзонаў выступаў за сталічны клюб «Менск».

15 студзеня 2010 году Хачатуран падпісаў конракт з БАТЭ[3]. Аднак пазьней на мэдаглядзе высьветлілася, што ў паўабаронцы ёсьць некаторыя адхіленьні ад нормы ў працы сардэчна-сасудзістай сыстэмы, якія маглі быць сьледзтвам магчымай паталёгіі, і кантракт быў скасаваны. Футбаліст вярнуўся ў «Менск»[4].

27 жніўня 2010 году стала вядома, што нападнік заключыў кантракт з сочынскай «Жамчужынай»[5].

У сэзоне 2011 году зноўку вярнуўся ў «Менск». Аднак ужо летам на правах вольнага агента пакінуў сталічную каманду. У пачатку восені заключыў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[6]. У сакавіку 2014 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[7]. У чэрвені 2015 году пакінуў «Нёман»[8]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з жодзінскім клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У студзені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[10]. У ліпені 2016 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[11]. Ня быў заяўлены на першую палову чэмпіянату 2018 году праз траўму[12].

15 жніўня 2012 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні з зборнай Армэніі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
  • У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 7 0
Тарпэда-БелАЗ 12 2
Белшына 2016 Найвышэйшая ліга 5 0
Тарпэда-БелАЗ 15 1
2017 Найвышэйшая ліга 27 2
2018 Найвышэйшая ліга 12 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]