Андрэй Яўдачэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Яўдачэнка
Намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь
30 кастрычніка 2006 — 4 лютага 2011
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы
24 кастрычніка 1999 — 20 ліпеня 2004
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Міхаіл Марыніч (?)
Наступнік: Алена Купчына
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 сакавіка 1958 (66 гадоў)
Швэрын
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Пашаны

Андрэ́й Алякса́ндравіч Яўдачэ́нка (нар. 11 сакавіка 1958 году ў Швэрыне) — беларускі дыплямат.

Працаваў начальнікам у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь, а таксама першым сакратаром і дарадцам у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бэльґія. 24 кастрычніка 1999 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы[1]; адстаўлены быў 20 ліпеня 2004 году[2].

30 кастрычніка 2006 году быў прызначаны намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[3]. 4 лютага 2011 году адстаўлены з гэтай пасады[4] й прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Бэльгіі, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эўрапейскім Зьвязе і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы па сумяшчальніцтве[5]. 3 сьнежня 2013 году атрымаў дадаткова ранг амбасадара ў Вялікім герцагстве Люксэмбург па сумяшчальніцтве[6].

7 сакавіка 2008 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 24 ноября 1999 г. №695 «Аб назначэнні А. А. Еўдачэнкі Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа»(недаступная спасылка)  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 июля 2004 г. №334 «Об освобождении А. А. Евдоченко от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Венгерской Республике»(недаступная спасылка)  (рас.)
  3. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 октября 2006 г. №1433 «Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб»  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 136 «Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц»(недаступная спасылка)  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 54 «О назначении А. А. Евдоченко»(недаступная спасылка)  (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 2013 г. № 545 «О назначении А. А. Евдоченко»(недаступная спасылка)  (рас.)
  7. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 марта 2008 г. №351 «Аб узнагароджанні А. А. Еўдачэнкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»  (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]