Андэрс Цорн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Андэрс Леанард Цорн, альбо Андэш Леанард Сурн (па-швэдзку: Anders Leonard Zorn 18 лютага 1860, Мура, Швэцыя — 22 жніўня 1920, там сама) — адзін з найбольш прадстаўнічых швэдзкіх мастакоў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андэрс Цорн нарадзіўся ў выніку караценькага рамана паміж яго маці, швэдкай Груд-Аннай Андэшдоттэр і баварскім браваром Леанардам Цорнам. Гадаваўся хлопчык пераважна бабуляй і дзядулям. Ва ўзросьце 12 год быў адправлены ў школу- вучыцца літаратурнай швэдзкай мове. У школе Цорн зрабіў свае першыя малюнкі, і настаўнікі заўважылі ў ім талент мастака. У 1875 годзе хлопец паступае ў Акадэмію мастацтваў у Стакгольме. У 1880 годзе яго праца "У суме" (па-швэдзку: I sorg) прыцягнула ўвагу ў мастaцкім асяродзьдзі. Ён таксама паказаў сябе як выдатны партрэтыст і стаў атрымліваць заказы ад багатых швэдзкіх сем'яў. З 1881 году Цорн шмат падарожнічае: шматразова наведвае Гішпанію, Ангельшчыну, некаторыя іншыя краіны. У 1897 г. ён наведвае Расею, дзе знаёміцца зь Ільлём Рэпіным. Памёр і пахаваны ў роднай Муры.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Commons-logo.svg  Андэрс Цорнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў