Анегінская страфа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ане́гінская страфа́ — створаная А. Пушкіным чатырнаццацірадковая страфа з рыфмоўкай АбАбВВггДееДжж. Складаецца з трох цесна зьвязаных паміж сабой чатырохрадкоўяў зь перакрыжаванай, сумежнай і апаяснай рыфмоўкай і заключнага двухрадкоўя — коды. Дзякуючы мужчынскім рыфмам кода гучыць энэргічна, мае звычайна афарыстычны характар. Анегінская страфа надзвычай ёмістая і гнуткая, што дапамагае лепшай перадачы эпічнага зьместу вялікіх па аб’ёме твораў (паэма, раман вершаваны). А. Пушкін напісаў анегінскай страфой асноўны свой твор — вершаваны раман «Евгений Онегин» (адсюль і назва). Пазьней ёю карыстаўся М. Лермантаў (паэмы «Тамбовская казначейша», «Моряк»), некаторыя іншыя расейскія паэты.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]