Антанас Вэнцлава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антанас Вэнцлава
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 студзеня 1906(1906-01-07)[1][2][3]
Памёр: 28 чэрвеня 1971(1971-06-28)[1][2][3] (65 гадоў)
Партыя:
Дзеці: Томас Вэнцлава
Бацька: Томас Вэнцлава
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія

Антанас Вэнцлава (па-летувіску: Antanas Venclova; 7 студзеня [ст. ст. 26 сьнежня 1905] 1906, Трэмпэне(lt) — 28 чэрвеня 1971, Вільня) — летувіскі і савецкі палітычны дзяяч, паэт, журналіст і перакладнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ва ўнівэрсытэце Вітаўта Вялікага ў Коўне. У 1936 наведаў Савецкі Саюз, захапіўшыся ягоным дзяржаўным строем і культурай. Да II сусьветнай вайны працаваў настаўнікам і рэдагаваў пракамуністычныя часопісы Trečias frontas (Трэці фронт) і Prošvaistė.

Пасьля акупацыі Летувы Саветамі ў 1940 Антанас Вэнцлава быў прызначаны міністрам адукацыі Летувіскай ССР. Быў абраны ў «Народны сэйм» і ўваходзіў у склад дэлегацыі, якая ў Маскве дамагалася ўваходу ЛетССР у склад СССР.

Пасьля нямецкага нападу на Савецкі Саюз у 1941 року ён адступіў на ўсход разам з Чырвонай Арміяй і падчас акупацыі заставаўся ў РСФСР, вярнуўшыся на радзіму ў 1944.

У 1947 атрымаў Сталінскую прэмію. Напісаў словы летувіскага гімну і пераклаў на летувіскую мову гімн СССР.

У 1954—1959 быў старшынём Летувіскага саюзу пісьменьнікаў.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын, Томас Вэнцлава — паэт і палітычны дысыдэнт.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Deutsche Nationalbibliothek Record #127168303 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б в г Antanas Venclova // SNAC (анг.) — 2010.