Антокальскія могілкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Антокальскія могілкі
лет. Antakalnio kapinės
Антокальскія вайсковыя могілкі
Антокальскія вайсковыя могілкі
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°41′55.72″ пн. ш. 25°19′17.86″ у. д. / 54.6988111° пн. ш. 25.3216278° у. д. / 54.6988111; 25.3216278Каардынаты: 54°41′55.72″ пн. ш. 25°19′17.86″ у. д. / 54.6988111° пн. ш. 25.3216278° у. д. / 54.6988111; 25.3216278
Першае згадваньне 1809
Антокальскія могілкі на мапе Летувы
Антокальскія могілкі
Антокальскія могілкі
Антокальскія могілкі
Антокальскія могілкі на Вікісховішчы

Анто́кальскія мо́гілкі — помнік гісторыі ў Вільні. Знаходзяцца ў паўночна-ўсходняй частцы места, на Антокалі. Складаюцца з трох нэкропаляў: рэшткаў цьвінтару пры касьцёле Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, цьвінтару парафіі пад такой самай назвай і былых вайсковых могілак.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашнія Антокальскія вайсковыя могілкі ўтварыліся ў 1809 годзе[1] як шпітальныя і ад пачатку займалі плошчу 3,94 га. У 1830 годзе ўтварыўся цьвінтар пры касьцёле Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

У 1844 годзе шпітальныя могілкі пашырыліся на 2,18 га. На прапанову віленскага біскупа ў 1850 годзе тут заснавалі каталіцкую частку на плошчы 2,32 га. У 1905 годзе збудавалі першую невялікую царкву (архітэктар Уладзімер Быкоўскі).

У 1918 годзе X нямецкае войска заклала ў паўночнай частцы шпітальных вайсковыя нямецкія і расейскія могілкі. У 1919—1921 гадох утварыліся могілкі польскіх жаўнераў, палеглых у польска-бальшавіцкай вайне. У 1939 годзе тут хавалі польскіх жаўнераў, палеглых у змаганьні зь нацыстамі.

Па Другой сусьветнай вайне на вайсковых могілках збудавалі маўзалей савецкім жаўнерам, а таксама ганаровую алею. У 1991 годзе тут пахавалі летувісаў, забітых у сутычках з расейскімі вайскоўцамі пры абароне тэлевізійнай вежы і на мытным пераходзе ў Медніках. У 2003 годзе перазахавалі знойдзеныя парэшткі больш як 3000 жаўнераў напалеонаўскага войска[2].

Нэкропалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыкасьцельны цьвінтар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цьвінтар пры касьцёле Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Антокалі ёсьць найвялікшымі рэшткамі прыкасьцельных нэкропаляў. На мурох касьцёла, аднае з капліцаў і агароджы знаходзяцца 14 эпітафіяў з мармуру і жалеза. Пры ўваходзе ў касьцёл зьмяшчаецца табліца ў памяць пра фундатара сьвятыні, гетмана вялікага Міхала Казімера Паца.

Сярод знакамітых асобаў, пахаваных тут, прадстаўнікі роду Агінскіх і Завішаў.

Парафіяльны цьвінтар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парафіяльны цьвінтар

Цьвінтар парафіі касьцёла Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ёсьць трэцім віленскім захаваным да нашага часу каталіцкім цьвінтаром, такім чынам таксама займаючы месца сярод помнікаў нацыянальнае культуры. На ім знаходзяцца старажытныя пахавальныя капліцы Завішаў, Агінскіх, Сідаровічаў і Мяйштовічаў. Гэты цьвінтар ня мае статусу ахоўнай тэрыторыі і надалей актыўна выкарыстоўваецца з шкодай да старажытных помнікаў. Ахове падлягаюць толькі некалькі магілаў, сярод якіх і надмагільле Юзэфа Завадзкага(pl), заснавальніка віленскай дынастыі выдаўцоў.

Вайсковыя могілкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэмарыял ахвярам студзеньскіх падзеяў 1991 г.

Антокальскія вайсковыя могілкі знаходзяцца сярод маляўнічых Сапегаўскіх роваў і займаюць абшар, большы за 15 гектараў.

Пахаваньні нямецкіх і расейскіх вайскоўцаў часоў Першай сусьветнай вайны, польскіх жаўнераў часоў польска-бальшавіцкай і нямецка-польскай вайны, а таксама палеглых у 1991 годзе летувісаў знаходзяцца ў паўночнай частцы могілак.

Асобы, пахаваныя на могілках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магіла Мар’яна Зьдзяхоўскага

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Girininkienė V. Antakalnio kapinės // Liaudies kultūra. Nr. 5 (74), 2000. P. 18.
  2. ^ Krajewski J. Wilno i okolice: Przewodnik. — Pruszków: Oficyna Wydawnicza «Rewasz», 2013. S. 229.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]