Антонаўка (Шапілаўскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Антонаўка (Майскі сельсавет)»)
Антонаўка
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шапілаўскі
Насельніцтва: 508 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′49″ пн. ш. 30°8′40″ у. д. / 52.98028° пн. ш. 30.14444° у. д. / 52.98028; 30.14444Каардынаты: 52°58′49″ пн. ш. 30°8′40″ у. д. / 52.98028° пн. ш. 30.14444° у. д. / 52.98028; 30.14444
Антонаўка на мапе Беларусі
Антонаўка
Антонаўка
Антонаўка

Анто́наўка[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шапілаўскага сельсавету. Насельніцтва 208 чал. (2004). Знаходзіцца за 13 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Менск — Гомель), за 106 км ад Гомелю. На захадзе мяжуе зь лесам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з пачатку XIX стагодзьдзя. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 году ў складзе маёнтка Казловічы, уладаньне абшарніка Ф. А. Маліноўскага, а з 1859 году Турчанынавых, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. У 1887 годзе ў наёмнай хаце адкрыта царкоўна-прыхадзкая школа. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся 4 вятракі, кузьня, у Гарадзецкай воласьці. У 1909 годзе 1256 дзесяцін зямлі.

У 1933 годзе арганізаваны калгас «Ленінец». Мелася пачатковая школа. У часе Вялікай Айчыннай вайны з восені 1941 году дзейнічала падпольная патрыятычная група (кіраўнік А. Л. Севасьцьянчык). У верасьні 1943 году акупанты спалілі 44 двары і забілі 112 жыхароў. 43 жыхары загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе. Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу «Ленінец». Аддзяленьне сувязі, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, сярэдняя школа (новы цагляны будынак пабудаваны ў 1988 годзе).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]