Антоніё Радрыгес Давале

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Назва гэтага артыкулу — гішпанскае імя. Тут Радрыгес — прозьвішча бацькі, а Давале — прозьвішча маці.
Антоніё Радрыгес Давале
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 красавіка 1990(1990-04-04)[1][2] (33 гады)
Рост 177 см
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2009
2009—2014
2011
2014—2015
2015
2015—2017
2017
2017—2018
2018—2019
2019
2019—2020
2021
2021—2022
2022—2023
Сэльта 2
Сэльта
Уэска (арэнда)
Спортынг Канзас-Сіці
Люга
Леганэс
Раё Вальекана
Бэнгалуру
Нэа Саляміна
Іст Бэнгал (арэнда)
Роял Тай Наві
Эль-Эхіда
Істэрн Ганконг
Карушу
26 (6)
67 (4)
16 (1)
19 (1)
20 (3)
14 (1)
2 (0)
13 (0)
0 (0)
11 (0)
8 (2)
18 (0)
4 (0)
2 (0)

Анто́ніё Радры́гес Дава́ле (па-гішпанску: Antonio Rodríguez Dovale), болей вядомы як Тоні (гішп. Toni; нарадзіўся 4 красавіка 1990 году, Ля-Каруньня) — колішні гішпанскі футбольны левы паўабаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тоні сярод іншых моладзевых клюбаў пасьпеў пакуляць за «Барсэлёну», перш чым пачаў прафэсійную кар’еру ў 19-гадовым узросьце за клюб другога дывізіёну «Сэльта»[3]. Толькі на нейкі час пакінуўшы клюб дзеля арэнды ва «Ўэсцы» ў тым самым дывізіёне[4], у сэзоне 2011—2012 рокаў дапамог «Сэльце» вярнуцца ў Ля Лігу пасьля пяцігадовага перапынку. Дэбют у найвышэйшым гішпанскім дывізіёне адбыўся 18 жніўня 2012 ў хатнім матчы з «Малягай», у якім ён выйшаў на замену[5].

Пасьля таго, як у «Сэльты» ўлетку 2013 зьмяніўся галоўны трэнэр, Тоні застаўся ў клюбе, хоць яму й давялося перакваліфікавацца ў левага абаронцу[6][7]. Аднак у выніку ён стаў часьцей заставацца ў запасе, у той час як на ягонай пазыцыі гуляў нават праваногі Хоні[8].

11 сакавіка 2014 Тоні перайшоў у амэрыканскі клюб «Спортынг Канзас-Сіці»[9]. Аднак ужо 29 студзеня 2015 году перайшоў у гішпанскі клюб «Люга», з другога дывізіёну гішпанскага чэмпіянату.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Toni Dovale // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Antonio Rodríguez Dovale // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ La efectividad del Numancia azota el perdón vigués (гішп.). Marca (29 жніўня 2009). Праверана 30 жніўня 2013 г.
  4. ^ 'Toni' Rodríguez: Soy un jugador polivalente. Marca, 20 January 2011  (гішп.)
  5. ^ Olinga makes history; ESPN FC, 18 жніўня 2012
  6. ^ Toni, con los dos pies en el Celta (гішп.). La Voz de Galicia (13 жніўня 2013). Праверана 16 верасьня 2013 г.
  7. ^ Toni: «El cuerpo técnico tiene una idea y yo creo ciegamente en ella» (гішп.). Vavel (23 жніўня 2013). Праверана 16 верасьня 2013 г.
  8. ^ Luis Enrique deja a Toni fuera de la lista para visitar al Real Madrid (гішп.). El Mundo Deportivo (5 студзеня 2014). Праверана 8 красавіка 2014 г.
  9. ^ Sporting Kansas City signs Spanish midfielder Antonio Dovale. Sporting Kansas City (11 сакавіка 2014). Праверана 8 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]