Антон Амельчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Амельчанка
Антон Амельчанка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 сакавіка 1985 (39 гадоў)
Гомель, БССР
Рост 192 см
Вага 82 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005
2006—2009
2010
2011—2013
2012—2013
2013—2015
2015
2016
2017
Гомель
Масква
Растоў
Лякаматыў Масква
Церак (арэнда)
Растоў
Факел
Белшына
Крумкачы
20 (0)
15 (0)
23 (0)
0 (0)
9 (0)
3 (0)
2 (0)
9 (0)
9 (0)
Зборныя
2007—2011 Беларусь 7 (0)

Антон Амельчанка (нарадзіўся 27 сакавіка 1985 году, Гомель, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік. Працуе трэнэрам брамнікаў у мазырскай «Славіі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антон зьяўляецца выхаванцам гомельскага футболу. У 2004 годзе дэбютаваў у асноўным складзе клюбу «Гомель». У сваім першым сэзоне згуляў 5 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, у другім — 15.

З 2006 году быў гульцом «Масквы» выступаў за дублюючы склад. У 2007 годзе правёў 4 матчы ў чэмпіянаце Расеі за асноўны склад. 10 сакавіка 2010 году падпісаў 3-гадовы кантракт з «Растовам». Сэзон 2010 году правёў у «Растове» й пасьля ягонага заканчэньня быў прызнаны заўзятарамі найлепшым футбалістам каманды ў адыходзячым годзе. У сьнежні 2010 году скасаваў кантракт з клюбам.

20 сьнежня 2010 году падпісаў кантракт з маскоўскім клюбам «Лякаматыў» тэрмінам на 3 гады. 7 чэрвеня 2012 году перайшоў у арэнду ў «Церак» на сэзон 2012—2013 гадоў[1]. У чэрвені 2013 году падпісаў кантракт на тры гады з «Растовам»[2].

Паводле рашэньня Палаты па разьвязаньні спрэчак РФС ня лічыцца легіянэрам у чэмпіянаце Расеі[3].

У чэрвені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Факел» з Варонежу[4], які пакінуў у лістападзе 2015 году[5]. У лютым 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[6], якую пакінуў у ліпені 2016 году[7]. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Крумкачы»[8]. У ліпені 2017 году завяршыў кар’еру з прычыны траўмы[9].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 22 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю (2:1).

Трэнэрская[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З ліпеня 2022 году працаваў трэнэрам брамнікаў у акадэміі клюбу «Хімкаў»[10]. У кастрычніку 2022 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Біёнчыка ў мазырскай «Славіі»[11]. У красавіку 2023 году ў сувязі з траўмамі брамнікаў быў заяўлены за «Славію» таксама ў якасьці гульца[12].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Белшына 2016 Найвышэйшая ліга 9 –14
Крумкачы 2017 Найвышэйшая ліга 9 –14

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]