Антопаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Антопаль
трансьліт. Antopaĺ
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Драгічынскі
Пасялковы савет: Антопальскі
Насельніцтва: 1458 чал. (2015)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1644
Паштовы індэкс: 225850
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′15″ пн. ш. 24°47′10″ у. д. / 52.20417° пн. ш. 24.78611° у. д. / 52.20417; 24.78611Каардынаты: 52°12′15″ пн. ш. 24°47′10″ у. д. / 52.20417° пн. ш. 24.78611° у. д. / 52.20417; 24.78611
Антопаль на мапе Беларусі ±
Антопаль
Антопаль
Антопаль
Антопаль
Антопаль
Антопаль
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Анто́паль[2] — мястэчка ў Беларусі. Цэнтар сельсавету Драгічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 1458 чал. (2015)[1]. Знаходзіцца за 28 км на захад ад Драгічына, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Антопаль (лінія Берасьце — Лунінец); на аўтамабільнай дарозе Кобрынь — Драгічын.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча тапонім «Антопаль» утварыўся ад імя Антон у спалучэньні з фармантам -поль (поле)[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя пісьмовыя згадкі пра Антопаль датуюцца XVI стагодзьдзем[4], калі паселішча ўваходзіла ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У 1731 Антопаль атрымаў статус места і прывілей на 3 рэгулярныя кірмашы[5]. У сярэдзіне XVIII ст. тут існаваў манастыр базылянаў, сынагога. У 1773 у месьце дзейнічала сярэдняя публічная школа (калегіюм) з ухілам на вывучэньне рыторыкі.

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Антопаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ўвайшло ў Кобрынскі павет Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гарадзенскай губэрні. На сярэдзіну ХІХ ст. у мястэчку дзейнічалі каталіцкая капліца, касьцёл (збудаваны ў 1838) і царква.

У кан. ХІХ ст. у Антопалі было 2 праваслаўныя цэрквы, сынагога, 5 габрэйскіх малітоўных дамоў, школа, 42 крамы, 9 заезных двароў, 6 маслабойняў[6]. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 1262 будынкі, працавала народная вучэльня.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Антопаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Кобрынскім павеце Палескага ваяводзтва. Станам на 1921 у мястэчку было 306 двароў. У 1931 Антопаль зноў атрымаў статус места, у гэты час тут дзейнічалі касьцёл, праваслаўная царква, пошта, чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Мікашэвічы.

У 1939 Антопаль увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабіўся цэнтрам раёну1959 у Драгічынскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У верасьні 2013 году Антопальскі пасялковы савет узбуйнены за кошт зямель скасаванага Дзеткавіцкага і часткі зямель таксама скасаванага Галоўчыцкага сельсаветаў і адначасова ператвораны ў сельсавет. Цэнтар навастворанага сельсавету.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Антопалі працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надае местачковая лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатар.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Будынак даўняга банку
  • Гандлёвыя рады (XIX ст.)
  • Касьцёл сьв. Андрэя Баболі (1938)
  • Могілкі габрэйскія
  • Парк пры сядзібе Бравэрнаў (1840-я)
  • Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (1854)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знакамітыя ўраджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Стаўская Фаіна Ахрэмаўна (19.11.1890 — 13.07.1937) — удзельніца рэвалюцыйнага руху, тэрарыстка (анархістка, затым эсэрка), паліткатаржанка, прафсаюзны работнік, дырэктар Дзяржаўнай гістарычнай бібліятэкі ў Маскве (1933-1937), рэпрэсаваная.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 111
  3. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 15.
  4. ^ Антопаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996.
  5. ^ Антополь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  6. ^ Антополь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  7. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  8. ^ Antopol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 45.
  9. ^ Антопаль // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 124.
  10. ^ Антопіль // Енциклопедія Українознавства. В 10 т. / Гол. ред. В.Кубійович.Т.1: Абаза Микола — Голов’янко Зиновій. — Львів, 1993. Репрінт видання 1955 року видавництва «Молоде життя».
  11. ^ [1] // Белстат (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Антопальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў