Антуан Русэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антуан Русэль
Рост 183 см
Вага 91 кг
Пазыцыя скрайні нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 21 лістапада 1989(1989-11-21) (34 гады)
Месца нараджэньня
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Францыі па хакеі Францыя
Гульнявая кар’ера 2010 — цяпер

Антуа́н Русэ́ль (па-француску: Antoine Roussel; нарадзіўся 21 лістапада 1989 году, Рубэ, Францыя) — францускі хакеіст, нападнік. Апошнім клюбам гульца была «Арызона Каётыз», якая гуляе ў НХЛ. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Францыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анутан яшчэ ў юнацтве пераехаў зь сям’ёй у Квэбэк з Францыі. У Канадзе пачаў кар’еру выступаючы за клюб «Шыкутымі Сагенэн». Потым выступаў за фарм-клюбы «Бостан Бруінз», як то «Провідэнс Бруінз» і «Рэдынг Роялз». Пасьля гуляў за «Чыкага Ўулвз» — фарм-клюб «Ванкувэр Кэнакс».

2 ліпеня 2012 году падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам «Далас Старз»[1]. Першую палову сэзона правёў у фарм-клюбе «Даласа» — «Тэхас Старз», а з заканчэньнем лакаўту ў НХЛ дэбютаваў у асноўным складзе «Даласа». Першым матчам Антуана ў НХЛ стала гульня 1 лютага 2013 году супраць «Фінікс Каётыз», дзе гулец вызначыўся закінутай шайбай.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе зборнай Францыі прыняў удзел у чэмпіянатах сьвету 2012 і 2013 гадоў. 9 траўня 2013 году забіў пераможны гол у матчы супраць зборнай Расеі[2], дзе Францыя трывала перамогу зь лікам 2:1.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]