Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры
Antoine de Saint-Exupéry
Exupery.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Antoine Marie Jean-Baptiste Roger de Saint-Exupéry
Нарадзіўся 29 чэрвеня 1900
Ліён, Францыя
Памёр 31 ліпеня 1944
поўдзень Марсэля (Міжземнае мора), Францыя
Грамадзянства Францыя Францыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці лётчык, пісьменьнік
Гады творчасьці 19291948[a] (пасьмяротна)
Жанр дзіцячая літаратура, аўтабіяграфія
Мова француская
Дэбют «Лётчык» (франц. L'Aviateur, 1926)

Антуа́н дэ Сэнт-Экзюпэры́ (па-француску: Antoine de Saint-Exupéry; 29 чэрвеня 1900 — 31 ліпеня 1944) — францускі пісьменьнік і лётчык. Найбольш вядомы сваёй казкай-прыпавесьцю «Маленькі прынц» (франц. Le Petit Prince) і кнігамі пра авіяцыйныя прыгоды, уключна з раманам «Начны палёт» (1931) і «Плянэта людзей» (1939). Паралельна Экзюпэры займаўся журналісцкай дзейнасьцю. У 19361937 гадах ён знаходзіцца ў Гішпаніі, пасьля публікаваў свае вайсковыя дзёньнікі[1].

Загінуў у часе баявога вылету 31 ліпеня 1944 году, за тры тыдні да вызваленьня Францыі ад нацыскіх войскаў.

Асноўныя творы Антуана дэ Сэнт-Экзюперы перакладзеныя на беларускую мову Нінай Мацяш і Эдзі Агняцвет.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маленькі прынц: З мал.аўтара / Пер.з англ.мовы Э. Агняцвет. — Мн.: Беларусь, 1969.
  • Планета людзей: Выбранае / Пер.з фр.,прадм. Н. Мацяш. — Мн.: Мастац.літ., 1984.
  • Маленькі прынц: Казка / Пер.з фр. Н. Мацяш. — Мн.: Юнацтва, 1989.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пасьля яго засталася няскончанай кніга роздуму пра чалавека і рэлігію «Цытадэль» (апублікавана ў 1948 годзе)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Антуан дэ Сэнт-Экзюпэрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў