Ануфры Духінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Духінскі.

Ану́фры Духі́нскі (па-польску: Onufry Duchiński) — польскі генэрал, удзельнік паўстаньняў 1830—1831 і 1863—1864 рр.

У часе Лістападаўскага паўстаньня прымаў удзел у выправе на Літву корпусу генэрала Генрыка Дэмбінскага.

У сакавіку — жніўні 1863 быў вайсковым кіраўніком Гарадзенскага ваяводзтва, ваяваў у складзе атраду Ўрублеўскага[1][2]. 15 жніўня атрымаў адстаўку і выехаў у Парыж. 27 кастрычніка дыктатар Рамуальд Траўгут прызначыў Духінскага генэралам брыгады, начальнікам узброеных сілаў Аўгустоўскага і Гарадзенскага ваяводзтваў, з далучэньнем Троцкага, Лідзкага і Наваградзкага паветаў. 30 кастрычніка Нацыянальны ўрад Польшчы спрычыніўся да яго зьняцьця з займанай пасады.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алесь Смалянчук. Радкевіч versus Каліноўскі? // пад. рэд. А.Ф. Смаленчука з удзелам І.М. Дубянецкай. Homo Historicus. — Вільня: ЭГУ, 2008. — С. 36. — ISBN 978-9955-773-16-0.
  2. ^ Станіслаў Суднік. Валер Антоні Урублеўскі ў паўстанні 1863-1864 гг. Частка другая // Лідскі летапісец : Краязнаўчы, гістарычна-літаратурны часопіс.