Апаптоз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стрэлкі ўказываюць на вузы, якія на дадзены момант падвяргаюцца анапаптозу

Апаптоз (па-грэцку: απόπτωσις — «ападаньне лісьця») — зьява запраграмаванай вузавай сьмерці, якая суправаджаецца наборам характэрных цыталягічных прыкметаў (маркэраў апаптозу) і малекулярных працэсаў, якія маюць адрозьненьні ў аднавузавых і мнагавузавых арганізмаў.

Апаптоз — форма гібелі вузы, якія праяўляецца ў памяншэньні яе памеру, кандэнсацыі і фрагмэнтацыі храматына, уплатненьні вонкавай і цытаплязматычнай мэембраны бяз выхаду зьмесьціва вузы ў навакольнае асяродзьдзе. Нягледзячы на тое, што звычайна больш прынцыповым зьяўляецца аспэкт праграмаваньня і актыўны характар гібелі, чым спадарожныя ёй марфалягічныя зьмены, часьцей выкарыстоўваецца тэрмін «апаптоз», верагодна, з-за яго краткасьці.

Упершыню апісаны нямецкім вучоным Карлам Вогтам у 1842. Тэрмін уведзены ў 1972 аўстралійцам Джонам Керам з сааўтарамі.

Апаптоз пры фізыялягічнай атрафіі органаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да фізыялягічнай атрафіі адносяцца інвалюцыя эмбрыянальных структур (напрыклад, правізарных органаў), інвалюцыя тымуса ў падлеткаў, постгравідарная інвалюцыя эндамэтру, інвалюцыя сакраторных аддзелаў малочных залозаў пасьля пэрыяду лактацыі, атрафія полавых залозаў у клімактарычным ды постклімактарычным пэрыядах і да т. п.

Паталёгія апаптозу інвалюцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паталёгія апаптозу інвалюцыі праяўляецца ў выглядзе яго недастатковай ці празьмернай выражанасьці і служыць падмуркам дысхраніі — парушэньня хуткасьці разьвіцьця (паскарэньня ці запавольчаньня).

  • З-за недастатковасьці апаптозу інвалюцыі адбываецца затрымка (персыставаньне, персыстэнцыя) структур тканак ды органаў у антагенэзе. Так, персыставаньне зьяўляецца адным з наибольш распаўсюджаных парокаў разьвіцьця, напрыклад, персыставаньне метанефрагеннай бластэмы ў нырцы немаўляці, персыставаньне артэрыяльнага пратоку ці авальнага вакна ў дзяцей ва ўзросьце больш за 3 мес., персыставаньне эмбрыянальных шчылін (дызрафія ці арафія) з фармаваньнем расшчылін губы, нёба, хрыбетніка, урэтры.

Пэрсыстэнцыя фалікула ці жоўтага цела ў яечніках прыводзіць да парушэньня мэнструальна-аварыяльнага цыклю ды суправаджаецца крывацёкам з маціцы.

  • Рэдка сустракаецца форма паталёгіі апаптозу інвалюцыі — яго празьмерная выражанасьць. Пры гэтым паскарэньне працэсаў марфагенэзу і дыфэрэнцыроўкі прыводзіць да зараньняй прэнатальнай інвалюцыі і ў далейшым да раньняга старэньня ўсяго арганізму ці асобных органаў (прагерыя).