Апастрофа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Апастро́фа (па-грэцку: ἀποστροφή — адхіленьне ад тэмы) — зварот паэта да памерлай ці адсутнай асобы, як да прысутнай:

Іду, як заўсёды, ў купалаўскі сад,
Падняўшы каўнер і насупіўшы кепку.
А ў садзе шуміць залаты лістапад…
Шапчу я: Іван Дамінікавіч, кепска…

(П. Панчанка. «Творчасьць»)

Апастрофа — гэта і зварот да нейкага прадмета ці зьявы, як да чалавека:
Пушчай ідзеш ці пусткаю,
Дома, ў чужой зямлі,
Песьня, будзь беларускаю
І пад вясельнай хусткаю,
І ў баявым шынялі.

(М. Лужанін. «Дарога песьні»)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]