Апошні паядальнік грахоў (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апошні паядальнік грахоў
The Last Sin Eater
Жанр экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысэр Майкл Лэндан (малодшы)
Сцэнарыст
Заснаваны на The Last Sin Eater[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар Марк МакКензі
Апэратар Робэрт Сімэн
Мантаж Майкл Лэндан (малодшы)
Вытворчасьць Believe Pictures
Распаўсюд Fox Faith[d]
Дата выхаду 9 лютага 2007
Працягласьць 117 хвілінаў
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $2,2 мільёны
Прыбытак $388 390
Старонка на IMDb

«Апо́шні паяда́льнік грахо́ў» (па-ангельску: The Last Sin Eater) — амэрыканскі фільм рэжысэра Майкла Лэндана, прэзэнтаваны 9 лютага 2007. Зьняты паводле аднайменнага раману 1998 року Фрэнсын Рывэрз.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеяньне разьвіваецца ў 1850-я рокі ў Апалачыі ў паселішчы амэрыканскіх валійцаў. Дзесяцігадовая Кадзі смуткуе па сваёй любімай бабулі — адзіным чалавеку, які любіў яе безумоўна, бо Кадзі адчувае, што бацькі вінавацяць яе ў гібелі малодшай сястры. На цырымоніі пахаваньня бабулі Кадзі глядзіць у вочы вясковага паядальніка грахоў — чалавека, які паводле валійскай традыцыі адпускае грахі памерлага.

У гэты час непадалёк ад іхняга паселішча зьяўляецца прапаведнік. Паразмаўляўшы зь незнаёмцам, дзяўчынка пачынае ўсьведамляць, што паядальнік грахоў — падман, і даведваецца пра Ісуса і хрысьціянства. Пасьля хросту яна мірыцца са сваёй сям’ёй.

Аднак навяртаньне Кадзі прыводзіць да трагедыі і раздраю ў іхняй зьнітаванай грамадзе, якая даведваецца пра жахлівую таямніцу заснаваньня ўласнай вёскі.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Успрыняцьце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Апошні паядальнік грахоў» ня быў пасьпяховым у пракаце, зарабіўшы за два тыдні паказаў усяго $388 390.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]