Апэратыўнае камандаваньне «Захад»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апэратыўнае камандаваньне «Захад»
Оперативне командування «Захід»
Гады існаваньня з 2015
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Тып Сухапутныя войскі
Дысьлякацыя Роўна (в/ч А0796)
Дзейны камандзір ґенэрал-маёр Валеры Залужны

Апэратыўнае камандаваньне «Захад» (па-ўкраінску: Оперативне командування «Захід») — апэратыўнае аб’яднаньне Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны ў заходняй частцы тэрыторыі Ўкраіны. Кіраваньне АК «Захад» (в/ч А0796), што месьціцца ў месьце Роўна, паходзіць ад кіруючых орґанаў 13-а армейскага корпусу.

Тэрыторыя адказнасьці: вайскова-сухапутная зона «Захад» — Валынскае, Закарпацкае, Івана-Франкоўськае, Львоўскае, Ровенскае, Тарнопальскае, Хмяльніцкае ды Чарнавіцкае вобласьцей.[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З адраджэньнем украінскага войска з набуттям незалежнасьці на тэрыторыі Ўкраіны існавала 3 савецкія вайсковыя акругі: Кіеўская, Адэская й Прыкарпацкая. Прыкарпацкая вайсковая акруга была створаная ў ліпені 1945 року.

У 1997 годзе на ґрунце Прыкарпацкае вайсковае акругі было створанае Заходняе апэратыўнае камандаваньне (в/ч А3347), орґаны кіраваньня якога мясьціліся ў Львове.[2]

Зонаю адказнасьці Заходняга апэратыўнага камандаваньня была вызначаная тэрыторыя Віньніцкае, Валынскае, Закарпацкае, Івана-Франкоўскае, Львоўскае, Ровенскае, Тарнопальскае, Хмяльніцкае й Чарнавіцкае вобласьцей.[3]

Адпаведна з Канцэпцыяю рэфармаваньня й разьвіцьця Ўзброеных Сілаў Украіны на пэрыяд да 2017 року, сумеснаю Дырэктываю Міністэрства абароны Ўкраіны ды Ґенэральнага штабу Ўзброеных Сілаў Украіны ад 2 верасьня 2013 року 13 армейскі корпус перафармаваны ў Апэратыўнае камандаваньне «Поўнач».

Орґаны кіраваньня месьцяцца ў Роўным (в/ч А0796), (камандзір 13 АК стаў кіраўніком АК «Поўнач»)[4].

Кіраваньне Заходняга апэратыўнага камандаваньня ў Львове было разфармаванае ў жніўні 2015 року.

З 1 красавіка 2015 року на ґрунце колішняга тэрытарыальнага кіраваньня «Поўнач» у Чарнігаве (в/ч А4583) створанае [[апэратыўнае камандаваньне «Поўнач», а орґанам кіраваньня ў Роўным падпарадкаванае навастворанае Апэратыўнае камандаваньне «Захад».

Вайсковыя падразьдзелы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад АК «Захад» уваходзяць:[5]

Назва частцы ВЧ Месца дыслякацыі Падначаленыя асобныя падразьдзелы[6]
10 асобная горна-штурмавая брыґада А4267 (В3950) м. Каламыя
Івана-Франкоўская вобласьць
14 асобная мэханізаваная брыґада А2331 м. Уладзімер-Валынскі
Валынская вобласьць
24 асобная мэханізаваная брыґада А0998 м. Явараў
Львоўская вобласьць
128 асобная горна-штурмавая брыґада А1556 м. Мукачава
Закарпацкая вобласьць
44 асобная артылерыйская брыґада В1428 м. Тарнопаль
39 зэнітны ракетны полк А2892 м. Уладзімер-Валынскі
Валынская вобласьць
130 асобны выведвальны батальён В0798 м. Роўна

Камандаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыкарпацкае вайсковае акругі (Заходняга апэратыўнага камандаваньня)

Камандаваньне 13 армейскага корпусу (апэратыўных камандаваньняў «Поўнач» ды «Захад»)

Кіраўнік АК «Захад»
Кіраўнікі штабу — першыя намесьнікі кіраўніка АК «Захад»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Загадам Прэзыдэнта Ўкраіны ад 5 лютага 2016 року № 39/2016
  2. ^ ЭВАЛЮЦЫЯ СТРУКТУРЫ ЎЗБРОЕНЫХ СІЛАЎ УКРАІНЫ (1991—2011 рр.)(недаступная спасылка)
  3. ^ Загадам Прэзыдэнта Ўкраіны ад 2 чэрвеня 2006 року № 469/2006
  4. ^ Ствараюцца апэратыўныя камандаваньні «Поўдзень» ды «Поўнач» Узброеных Сілаў Украіны
  5. ^ Структура Сухапутных войскаў УС Украіны
  6. ^ Асобныя матапяхотныя батальёны (на травень 2016)
  7. ^ Колішні 146-ы камандна-выведвальны цэнтар
  8. ^ https://gur.gov.ua/content/regional-center-of-electronic-intelligence
  9. ^ Вайскоўцаў заходніх вобласьцяў аб’яднаюць пад апэратыўным камандаваньнем «Захад»(недаступная спасылка)
  10. ^ У Роўным прадставілі новага кіраўніка ПК «Захад». 22.03.2017(недаступная спасылка)
  11. ^ Прэзыдэнт Украіны падпісаў Загад «Пра прысваеньне вайсковых званьняў»
  12. ^ Пошук контрактників: У Хмельницькому військові комісари ОК "Захід" мінялися досвідом – Depo.ua (укр.) Праверана 2019-12-08 г.
  13. ^ Освіта Рівненщини Праверана 2019-12-08 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]