Апэрацыя Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Апэрацыя Менск
PL-RU war 1919 phase II.svg
Дата: пачатак жніўня, 1919 году
Месца: Менскія ваколіцы
Вынік: Перамога польскага войска
Супернікі
Сьцяг Польшчы Польшча Сьцяг РСФСР 1918 РСФСР
Камандуючыя
Сьцяг Польшчы Станіслаў Шаптыцкі Сьцяг РСФСР 1918
Колькасьць
14 000 жаўнераў
40 гармат
?
Страты
? ?

Апэрацыя Менск — польскі наступ на тэрыторыі Беларусі, які скончыўся захопам палякамі Менску 8 жніўня 1919.

Улетку 1919 пасьля посьпеху польскіх войскаў у некалькіх сутычках з войскамі Савецкай Расеі, абодвум бакам спатрэбіўся час, для рэарганізацыі сваіх сілаў і канцэнтрацыі войскаў. Аднак польскае кіраўніцтва вырашыла, што яны павінны зрабіць яшчэ адзін удар па бальшавіках, карыстаючыся з польскага наступу. Мэтаю была 16 армія з камандваньнем ў Менску. Гэта б дазволіла зьнішчыць матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне савецкіх войскаў, пасьля ўзяцьця кантролю над чыгункай у раёне Менску.

4 ліпеня польскія войскі (Літоўска-Беларускі фронт) начале генэрала Станіслава Шаптыцкага захапілі Маладэчна. Пасьля камандуючы фронтам спыніў наступ, каб перагрупаваць і папоўніць вайсковыя сілы. Гэтым скарысталіся бальшавікі і паспрабавалі вярнуць Маладэчна. 17 ліпеня атакў распачалі 52-я і 5-я стралковыя савецкія дывізіі. Польскія войскі адбілі суперніка і сіламі — 41-га і 42-га палкоў пяхоты і часткі 2-га палка пяхоты легіянэраў — распачалі контратаку і выйшлі на лінію ЗаслаўеПаперняБеларучча. Генэрал Шаптыцкі ізноў прыпыніў свой наступ чакючы падыходу падмацаваньня — Вялікапольскай групы.

Згодна польскага пляну Менск абхопліваўся шырокімі абцугамі. 8 жніўня 2 дывізія пяхоты легіянэраў у складзе: 12 000 пяхоты, 2000 кавалерыі і 40 гармат, абароненая на поўначы і паўночным усходзе 1-й Дывізіяй Пяхоты Легіянэраў, пачала наступ на Менск з паўночнага захаду, Вялікапольская група з паўднёвага захаду. 15 уланскі полк атрымаў задачу рэалізацыі перарэзаць чыгунку Менск — Барысаў. На Менск рушылі дзьве дывізіі выдзеленыя з 2ДПЛ: 2 і 3 батальёны 4-га палка пяхоты легіянэраў начале маёра Станіслава Тэсаро і групы маёра Стывэна Джозафа ў сладзе 1-га батальёну 2-га палка пяхоты легіянэраў узмоцненага штурмавым батальёнам з 2, 3 і 4-га Палкоў пяхоты легіянэраў. Штурмавы батальён быў самым паспяховым, і ў 10:00 увайшоў у прадмесьце Менску. Палякі змагаючыся з савецкай пяхотай, якую падтрымлівалі браневікі, каля 12:00 занялі заходнюю частку гораду і падарвалі чыгуначныя рэйкі на Бабруйск. Да вечара польскія войскі ўварваліся ў горад. Бальшавіцкія войскі панесьлі цяжкія страты. Палякі захапілі ў палон каля 500 палонных, захапілі 8 паравозаў, 90 вагонаў якія расейцы не пасьпелі эвакуяваць. 8 жніўня ў вечары Саветы здалі Менск палякам.

Гэты посьпех дазволіў палякам значна пасунуць лінію фронту да канца жніўня, калі Юзэф Пілсудзкі ня выдаў загад, які забараніў наступ у сувязі з захопам на гэтым участку фронту ўсіх важных для Польшчы земляў.

Польская ўлётка да мясцовага насельніцтва

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Norman Davies, "Biały Orzeł, Czerwona Gwiazda", Wydawnictwo: Znak 2006, ISBN: 83-240-0749-0
  • J. Odziemkowski, Leksykon wojny polsko-rosyjskiej 1919-1920, wyd. RYTM Warszawa 2004.