Арабская ліга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Арабская ліга

Ара́бская лі́га (па-арабску: جامعة الدول العربية Dżamea Al-Dul Al-Arabija; па-ангельску: League of Arab States, Arab League) — міжнародная арганізацыя, утвораная 22 сакавіка 1945 году ў Каіры краінамі, зьвязанымі арабскай мовай, агульнай гісторыяй, культурай і рэлігіяй. Утварэньне лігі было зацьверджана падпісаньнем 7 краінамі Александрыйскага пратаколу. У наш час у гэту арганізацыю ўваходзяць 22 краіны і Палестынская аўтаномія. Штаб-кватэра Арабскай лігі — Каір1979 да 1990 гэта быў Туніс).

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Arab League History.svg

Па даце ўступленьня:

  • Краіны-заснавальніцы:

Сьцяг Эгіпту Эгіпет

Сьцяг Саудаўскай Арабіі Саудаўская Арабія

Сьцяг Іраку Ірак

Сьцяг Емэна Емэн

Сьцяг Ярданіі Ярданія

Сьцяг Лібану Ліван

Сьцяг Сырыі Сырыя

  • Пазьнейшыя ўдзельнікі:

Сьцяг Альжыру Альжыр (16 жніўня 1962 г)

Сьцяг Бахрэйну Бахрэйн (11 верасьня 1971 г)

Сьцяг Джыбуці Джыбуці (4 верасьня 1977 г)

Сьцяг Лібіі Лібія (28 сакавіка 1953 г, выйшла ў 2002 годзе)

Сьцяг Судану Судан (19 студзеня 1956 г)

Сьцяг Марока Марока (1 кастрычніка 1958 г)

Сьцяг Тунісу Туніс (1 кастрычніка 1958 г)

Сьцяг Кувэйту Кувэйт (20 ліпеня 1961 г)

Сьцяг Злучаных Арабскіх Эміратаў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (6 чэрвеня 1971 г)

Сьцяг Катару Катар (11 верасьня 1971 г)

Сьцяг Аману Аман (29 верасьня 1971 г)

Сьцяг Маўрытаніі Маўрытанія (26 лістапада 1973 г)

Сьцяг Самалі Самалі (14 лютага 1974 г)

Сьцяг Палестыны Палестынская аўтаномія (9 верасьня 1976 г)

Сьцяг Каморскіх выспаў Каморскія выспы (20 лістапада 1993 г)

Мэты дзейнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арабская ліга ўзьнікла з мэтай паляпшэньня супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, адукацыйнай і культурнай сфэрах пасьля Другой Сусьветнай вайны паміж арабскімі краінамі. Таксама мэтай было павялічэньне палітычнай вагі (у той час дамінуючую ролю меў Эгіпет), і супрацьдзеяньне сіянісцкаму руху.

Органы кіраваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Савет Лігі
  • Савет сумеснай абароны — утвораны ў 1950 годзе, пасьля падпісаньня пагадненьня аб сумеснай абароне і эканамічнаму супрацоўніцтву.
  • Эканамічны савет — утвораны ў 1950 годзе пасьля падпісаньня пагадненьня аб сумеснай абароне і эканамічнаму супрацоўніцтву.
  • Галоўны сакратарыят — на чале яго стаіць генэральны сакратар

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Арабская лігасховішча мультымэдыйных матэрыялаў