Арабскі альфабэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Словазлучэньне арабская мова, запісанае арабскім пісьмом.

Ара́бскі альфабэ́т, ара́біца (па-арабску: أبجدية عربية) — сыстэма пісьма, якая выкарыстоўваецца для запісу некаторых моваў Азіі і Афрыка, у першую чаргу для арабскай мовы і у́рду. Пасьля лацінскага альфабэту арабскі зьяўляецца другой па распаўсюджанасьці сыстэмай пісьма ў сьвеце.[1]

Першапачаткова арабскі альфабэт выкарыстоўваўся для запісу арабскай мовы, адным з найбольш вядомых і значных помнікаў пісьма на якой зьяўляецца Каран, сьвятая кніга мусульман. З распаўсюджаньнем Іслама альфабэт стаў выкарыстоўвацца ў іншых мовах, у тым ліку зь іншых моўных групаў. Гэтак, у зьмененым выглядзе і ў розныя часы арабскае пісьмо атрымалі пэрсыдзкая, бэлудзская, малайская мовы, урду, пушту, фула і мандзінкаЗаходняй Афрыцы); суахілі (Усходняя Афрыка); браўі (Пакістан); кашмірская мова, сындхі, балці і панджабі (Пакістан); арві (Шры-Ланка і Паўднёвая Індыя); кітайская і ўйгурская мовы (Кітай і Цэнтральная Азія); казаская, кыргыская і ўзбэцкая мовы (усе ў Цэнтральнай Азіі); азэрбайджанская моваІране); курдзкая моваІраку і Ірану); беларуская мова (аль-кітабы, у асноўным сярод беларускіх татараў); асманская, басьнійская і гішпанская мовы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Arabic Alphabet». Encyclopaedia Britannica online (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Арабскі альфабэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў