Аральны сэкс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Аральны сэкс (ад лац. os, oris — «рот») — плоцевы акт, у якім палавая ўзрушанасьць і/або задавальненьне дасягаецца ласкамі палавых ворганаў партнэру ротам або языком. У якасьці адмысловага віду аральнага сэксу можна разглядаць анілінгус.

Аральны сэкс, акрамя чалавека, выяўляецца ў прыматаў і рукакрылых.

Віды аральнага сэксу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мінэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мінэт, або, менш правільна,міньет (па-француску: faire des minettes — (разм.) казытаць, лашчыць) — зборная назва аральнага сэксу, пры якім палавы член пасыўна ўзбуджаецца ротам, языком, зубамі або горлам прымальнага партнэру. Сынонімы: пэнілінкцыя, фалатарызм (па-старажытнагрэцку: φαλλός — палавы член).

Аўтафэляцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтафэляцыя (ад па-старажытнагрэцку: αὐτόςсам і па-лацінску: felloсмакчу) — разнавіднасьць мінэту, форма палавога самазадавальненьня пры якім палавы член лашчыцца ротам і языком самастойна.

Ірумацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ірумацыя (па-лацінску: irrumare — смактаць, засмоктваць, «прадастаўляць палавое задавальненьне з дапамогай раздражненьня ротам») — адна з формаў зьдзяйсьненьня пранікальнага палавога стасунку, якая заключаецца ў выкананьні актыўных таўчковых рухаў палавым членам у ротавую паражніну і глытку партнэру. Гэтая форма стасунку таксама можа выконвацца без пранікненьня, шляхам зьдзяйсьненьня актыўных таўчковых рухаў палавога члену паміж ног партнэра, паміж верхнімі часткамі ягоных сьцёгнаў (вядома як міжбядровыя зносіны) або паміж жыватамі абодвух партнэраў.

Маканьне «гарбатнага пакуначка»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пакуначак гарбаты (назва, распаўсюджаная ў краінах былога СССР, хутчэй за ўсё, вульгарызм) — гэта асобная форма зьдзяйсьненьня аральнага палавога стасунку, якая пазначае працэс, калі мужчына макае/кладзе абодва яечка сваёй машонкі ў ротавую паражніну, на твар або вакол асобы (уключаючы верх галавы) жанчыны/мужчыны, часта з паўторным рухамі ўнутр і вонкі, як пры ірумацыі.

Кунілінгус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кунілінгус (па-лацінску: cunnus - вонкавыя жаночыя палавыя органы + па-лацінску: lingo - лізаць; сынонімы - кумбітмака, лямбітус, ланэт, ланьет) - форма аральнага сэксу, сэксуальнае ўзбуджэньне жанчыны шляхам узьдзеяньня на клітар і вульву вуснамі, языком або зубамі. Найбольш распаўсюджаная форма кунілінгусу - пацалункі, смактаньне, лізаньне або лёгкія пакусваньні клітару, якія могуць суправаджацца зваротна-паступальнымі рухамі пальцаў у вагіне.

Анілінгус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анілінгус (па-лацінску: anus - задні праход + па-лацінску: lingo - лізаць; сынонімы - анілінкцыя, рымінг па-ангельску: rimming або не зусім карэктны варыянт аналінгус) - сэкс уальная практыка, разумелая стымуляцыю заднепраходнае вобласьці языком або вуснамі з мэтаю выклікаць сэксуальнае ўзбуджэньне і/або даставіць сэксуальнае задавальненьне.

Гігіенічныя і мэдыцынскія аспэкты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У занятках варта выкарыстаць прэзэрватывы (для мужчынаў) і лятэксныя плёнкі (для жанчын), каб пазьбегнуць перадачы інфэкцыйных захворваньняў, якая мажлівая ў выпадку аральнага сэксу гэтак жа, як і ў выпадку вагінальнага. Аднак рэкамэндацыі лекараў выконваюцца нячаста па дзьвюх прычынах: нават тонкі прэзэрватыў зьніжае адчувальнасьць, а непрыемны «гумовы» густ ня спрыяе сэксуальнаму настрою.

Заняткі аральным сэксам небясьпечныя пры любых запаленчых працэсах у ротавай паражніне і верхніх дыхальных шляхох — (вострых рэсьпіраторных вірусных інфэкцыях, ангінах, шкарлятынах, танзылітах, фарынгітах і інш), паколькі інфэкцыя, распаўсюджваючыся на палавыя ворганы партнэру, можа даць запаленчыя эфэкты ў мачапалавай сыстэме. Падобныя інфэкцыі часта маюць нехарактарную клінічную карціну (што абцяжарвае дыягностыку) або сымптомы, падобныя з сымптомамі некаторых інфэкцый, што перадаюцца палавым шляхам.

У выніку практыкі аральнага сэксу магчымая перадача інфэкцыйных захворваньняў, выкліканых бактэрыямі, вірусамі і грыбкамі. Мікраарганізмы паражніны роту (як у норме, так і пры захворваньнях, напрыклад, карыесе) таксама могуць выклікаць запаленчыя працэсы мачапалавое сыстэмы й парушэньне мікрафлёры палавых ворганаў. Да захворваньняў, якія могуць перадавацца пасродкам аральнага сэксу, адносяць, у прыватнасьці:

  • Пранцы
  • Гепатыт А, Б
  • Герпэс
  • СНІД (нягледзячы на даволі нізкую верагоднасьць, магчымасьць перадачы ВІЧ існуе ў выпадку, калі ў роце аднаго з партнэраў маюцца ранкі).

У выпадку невыкананьня гігіены паражніны роту магчымае раздражненьне слізістых абалонак палавых ворганаў часьціцамі ежы, алькаголем, цыгарэтным нагарам і інш.

Аральны сэкс і рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Іслам не забараняе аральную стымуляцыю палавых ворганаў, але некаторыя аўтарытэтныя ісламскія навукоўцы не рэкамэндуюць яе, эякуляцыю ў рот лічаць непажаданай. [1]
  • Частка традыцыйных канфэсіяў хрысьціянства забараняе аральны сэкс. [2] Аднак у Бібліі прамое забароны няма. Таму ў цяперашні час існуюць некаторыя канфэсіі, якія не забараняюць аральную стымуляцыю палавых ворганаў.
  • Каталіцкая і Праваслаўная[3] цэрквы разглядаюць сэкс як мэханізм працягу роду. Таму любыя віды сэксу, у тым ліку і аральны, не вядучыя і якія ня могуць весьці да зачацьця, царквой забараняюцца.
  • У частцы напрамкаў будызму строга забароненыя невагінальныя палавыя стасункі.

Аральны сэкс і грамадзтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цывілізаваных краінах ёсьць тэндэнцыя да паслабленьня нэгатыўнага стаўленьня да аральнага сэксу.

Аральны сэкс і заканадаўства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заканадаўства большасьці краінаў сьвету не рэглямэнтуюць практыку аральнага сэксу. Тым не менш, у некаторых дзяржавах існуюць выяўленыя заканадаўча, гістарычныя або рэлігійныя забароны на некаторыя формы палавых стасункаў.

  • У Сынгапуры аральны сэкс забаронены і караецца дзесяцьцю гадамі пазбаўленьня волі або штрафам у памеры да 10 000 эўра.
  • Законы Інданэзіі забараняюць аральны сэкс, але на практыцы парушэньня перасьледваюцца рэдка.
  • У некаторых штатах ЗША да 2003 року аральныя зносіны былі забароненыя. Закон на практыцы ўжываўся толькі для павялічэньня меры віны абвінавачванага ў выпадку наяўнасьці больш цяжкіх сэксуальных злачынстваў.

У масавай культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар Марцін Ван Ваэле, ілюстрацыя да паэмы Поля Вэрлэну (1907)

У літаратуры

У кіно

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]