Арган (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арган
Organ
Жанр драма
Рэжысэр Штэфан Угер
Сцэнарыст Альфонз Бэднар
У ролях
Кампазытар Ян Зымэр
Апэратар Станіслаў Самаланьі
Мантаж Максімільян Рэмэн
Дата выхаду 1964
Працягласьць 93 хв.
Краіна Чэхаславаччына
Мова славацкая
Старонка на IMDb

«Арга́н» (па-славацку: Organ) — чэхаславацкі мастацкі фільм 1964 року рэжысэра Штэфана Угера.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеяньне фільму адбываецца ў часе Другой сусьветнай вайны, аднак галоўнай тэмай не сама вайна, а чалавек і ягонае памкеньне да чагосьці прыемнага і мастацкага. Гісторыя разгортваецца вакол жыцьцяў некалькіх людзей. Першы — паляк ва ўцёках, які дзякуючы няшчаснаму выпадку (выбуху міны) выдае сябе за духоўнага брата Фэлікса. Ад вайны ён схаваўся ў кляштары, якім кіруе айцец Гвардыян. Гвардыян прыняў Фэлікса і дзякуючы яму вырашыў пашыраць, як ён сам выказваецца, «прыгажосьць сьвятасьці». Гэта павінна прывесьці ўсіх заблукалых на правільны шлях Боскай міласэрнасьці і пакоры.

Яшчэ адной, ня менш значнай постацьцю ёсьць рэгент хору(cs) Бахняк, які за маскай пакоры і дабрыні хавае натуру прагную, цікаўную толькі да ўласных інтарэсаў і фанабэрыстую, бо лічыць сябе важным жыхаром вёскі.

Падзеі адбываюцца на фоне вайны і ейнага ўплыву на жыцьцё вёскі. Вера, ейныя прыхільнікі і працавітасьць прадстаўленыя тут братам Фэліксам, вельмі таленавітым арганістам. У фільме гучыць музыка Ёгана Сэбастыяна Баха ў аранжыроўцы для гэтага фільму Яна Зымэра(en).

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Францішак Бубік — рэгент хору
  • Аляксандар Бржэзіна — Фэлікс
  • Каміл Марэк — францішканец
  • Ірма Бардзьёва — Бахнякава
  • Ёзэф Годараўскі — вікары
  • Гана Мацюхава — Нэла
  • Томаш Тобак — камандзір аддзелу Глінкавай гвардыі
  • Луіза Гросава — Катарына Мольнарава

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Арган (анг.) на сайце IMDb
  • Фільм  (чэс.) у Чэха-славацкай фільмавай базе
  • Фільм  (славацк.) на бачыне Асацыяцыі славацкіх кінаклюбаў