Аркадзь Бабчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аркадзь Бабчанка
Дата нараджэньня 18 сакавіка 1977(1977-03-18) (47 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст, пісьменьнік, ваенны карэспандэнт
Месца працы
Узнагароды

Аркадзь Аркадзьевіч Бабчанка (нар. 18 сакавіка 1977, Масква) — расейскі пісьменьнік, журналіст, вайсковы карэспандэнт, выдавец.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1995 годзе прызваны ў армію, служыў на Паўночным Каўказе ў войсках сувязі, прымаў удзел у Першай расейска-чачэнскай вайне. Звольнены ў запас у 1997 годзе.

Скончыў юрыдычны факультэт Сучаснага гуманітарнага ўнівэрсытэту з дыплёмам бакалаўра юрыспрудэнцыі па міжнародным праве.

Пасьля пачатку другой чачэнскай вайны падпісаў кантракт з узброенымі сіламі Расейскай Фэдэрацыі і прымаў удзел у баявых дзеяньнях. Служыў сувязістам, пасьля ў мотастралковых войсках, пасьля камандзірам разьліку ў гранатамётным узводзе.

У 2000 годзе звольнены ў запас у званьні гвардыі старшыны.

У тым самым годзе заняўся журналістыкай. Быў карэспандэнтам «Новай газэты», пазьней — ваенным карэспандэнтам падчас вайны ў Паўднёвай Асэтыі ў 2008 годзе.

У сакавіку 2012 году супраць Бабчанкі была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 212 Крымінальнага кодэксу Расейскай Фэдэрацыі (заклікі да масавых беспарадкаў) у сувязі з публікацыяй запісу аб магчымай тактыцы мітынгоўцаў «за сумленныя выбары»[2].

Выдавец часопіса «Искусство войны»[3].

У 2017 годзе Бабчанка пакінуў Расею. У сьнежні 2016 году ён адмовіўся выказваць спачуваньні родным і блізкім загінулых пры крушэньні самалёта Ту-154 Міністэрства абароны Расеі над Чорным морам. Ён патлумачыў гэта тым, што ахвяры авіякатастрофы, якія накіроўваліся ў Сырыю, як выказаўся журналіст, «сьпявалі і скакалі ў падтрымку» расейскіх уладаў. Пасьля гэтага калумніст «Комсомольской правды» Анатоль Жыхароў заклікаў узбудзіць крымінальную справу ў дачыненьні да Бабчанкі, а дэпутат Дзярждумы Расеі Віталь Мілонаў прыгразіў журналісту пазбаўленьнем грамадзянства[4].

Жыў у Празе[5][6]. У ліпені 2017 году жыў у Ізраілі[7], са жніўня 2017 па травень 2018 году ў Кіеве[8][9].

З кастрычніка 2017 па травень 2018 году вёў праграму «Prime: Бабченко» на крымскататарскам тэлеканале ATR[10].

Інсцэнаваньне забойства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Інсцэнаваньне забойства Аркадзя Бабчанкі

29 траўня 2018 году знаёмыя і сваякі паведамілі, што пры ўваходзе ў яго кіеўскую кватэру ў Дняпроўскай раёне невядомыя выпусьцілі яму ў сьпіну некалькі куль, у той час як жонка Бабчанкі была ў ваннай[11][12]. Сам Бабчанка нібыта памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу. 30 траўня, выступаючы на ​​прэс-канфэрэнцыі, кіраўнік СБУ Васіль Грыцак заявіў аб тым, што Бабчанка жывы; па словах Грыцака, даведаўшыся пра падрыхтоўку забойства, супрацоўнікі СБУ арыштавалі меркаванага забойцу, а само забойства інсцэніравалі, каб выйсьці на таго, хто замаўляў злачынства[13]. І кілер і арганізатар — украінскія грамадзяне, якіх па словах СБУ завэрбавалі расейскія спэцслужбы. Сам Бабчанка таксама выступіў на гэтай прэс-канфэрэнцыі. Пазьней зьявіліся ролікі, затрыманьня арганізатара і відэа перадачы грошай[14][15].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае дачку[16].

Цытаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Нагадаю, што Расейская Фэдэрацыя акупавала 20% тэрыторыі Грузіі, якія й дагэтуль акупаваныя. Расейская Фэдэрацыя акупавала і анэксавала Крым, акупавала Данецк. Я мяркую, што наступнай будзе Беларусь. Калі гэта атрымаецца, калі Расея далучыць, акупіруе, ці створыць нейкую хаўрусную дзяржаву з Беларусьсю, то тады вайна ў Эўропе становіцца практычна непазьбежнай. Пагэтаму, самае галоўнае, што зараз трэба зрабіць: сьветавая супольнасьць павінная зразумець, з кім яна мае справу, павінна дакладна ўяўляць, што сабой уяўляе пуцінская Расея.[17][18] »

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #13255304X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Против журналиста Аркадия Бабченко возбуждено уголовное дело о призывах к массовым беспорядкам СОВА Праверана 2015-06-09 г.
  3. ^ Искусство войны с Аркадием Бабченко. Интернет-конференция, Беломорканал, 27.03.2010}}
  4. ^ У Кіеве застрэлілі вядомага расейскага журналіста, Радыё Свабода, 29-05-2018
  5. ^ Arkady Babchenko (2017-02-24) The 'unpatriotic' post on Facebook that meant I finally had to flee Russia. The GuardianПраверана 2017-03-01 г.
  6. ^ Независимый журналист Аркадий Бабченко покинул Россию. Эхо Москвы (2017-02-21). Праверана 2017-02-22 г.
  7. ^ Бабченко послал подальше российских журналистов, подавших на него в суд. ReplyUa (2017-06-01).
  8. ^ Убийцы, оккупанты и узурпаторы. Обозреватель (2017-08-25).
  9. ^ Бабченко: «Открытое нападение Путина на Украину сейчас — один из наиболее вероятных сценариев». Гордон (2017-11-03).
  10. ^ 27.10.17 PRIME: Бабченко. ATR (2017-10-27).
  11. ^ У Кіеве забіты расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка Intex-press 29-03-2018
  12. ^ У Кіеве забіты расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка, жорсткі крытык Пуціна
  13. ^ Журналист Аркадий Бабченко жив. Его «убийство» оказалось спецоперацией СБУ, Intex-press 30-03-2018
  14. ^ Украинские спецслужбы показали видео задержания заказчика «убийства» журналиста Бабченко Intex-press 30-03-2018
  15. ^ СБУ: Бабчанка жывы, арганізатара замаху затрымалі, радыё Свабода, 30-05-2018
  16. ^ Про «пятый пункт» и пятую колонну. The New Times (2014-04-14).
  17. ^ Выступление Бабченко в Совете Европы // POLITua (video)
  18. ^ Геббельс аплодирует: Бабченко разгромил Россию в ПАСЕ obozrevatel.com

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аркадзь Бабчанкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў