Арлен Кашкурэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 00:19, 21 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (Арсен, нарадзіўся 15 верасьня 1929) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1973)[1]. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся 15 верасьня 1929 году ў сям’і службоўца. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. У 1953 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню[2]1959 годзе скончыў аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. Дыплёмная праца — ілюстрацыі да раману ісьляндзкага пісьменьніка Х.Лакснеса «Атамная станцыя». Ад 1959 да 1969 выкладаў у гэтым інстытуце. Сябра Саюзу мастакоў СССР, Беларускага саюзу мастакоў. Працуе ў жанры станковай графікі, афармляе кнігі. Прафэсар-візытатар ЭГУ. Зьяўляецца ўладальнікам дзесяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленьне.[3]. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах сьвету.

Творчасьць

Сярод прац станковай графікі:

  • сэрыя «Горад і людзі» (1963—1964)
  • сэрыя «Партызаны» (1969—1970)
  • сэрыя «Купаліяна» (на аснове вобразаў твораў Янкі Купалы, 1971)
  • сэрыя «Блякада» (1979)
  • «Прысьвячэньне В. Быкаву» (трыпціх, 1984)
  • «Спрадвечнае» (трыпціх, 1984)
  • «Напалм» (дыпціх, 1985)
  • сэрыя «Асьветнікі» (1989)
  • сэрыя «Святыя зямлі Беларускай» (ад 1993)

Ілюстрацыі

  • Біблейскія кнігі «Найвышэйшая песьня Саламонава», «Эвангельле паводле Лукі», «Апакаліпсіс»
  • Апавяданьне «Курган» Янкі Купалы (1967)
  • Раман «Авадзень» Э.Войніч (1968)
  • Раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча (1968)
  • Раман «Дзікае паляваньне караля Стаха» Уладзімера Караткевіча (1983)
  • Паэма «Песьня пра зубра» Міколы Гусоўскага (у перакладзе на беларускую мову 1973)
  • Драма «Фауст» Гётэ (1976)

Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога ды іншых).

Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорту, лінагравюры ды эстампу. За сэрыі станковых работ «Партызаны» ды «Купаліяна» ў 1972 годзе узнагароджаны Джяржаўнай прэміяй Беларусі.

Выставы

  • 2007 «Разам» (супольная, Менск)
  • 2005 «Concerto Grosso» (пэрсанальная, Менск)
  • 1987 Графіка А. Кашкурэвіча (пэрсанальная, Полацак)

Асабістае жыцьцё

Жонка Людміла Аляксандраўна Красьнеўская-Кашкурэвіч. Сыны Ігар ды Фёдар таксама сталі мастакамі[4].

Літаратура

  • Ганчароў, Мікалай Іванавіч. Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. : Біягр. нарыс / Рэд. Г. П. Падбярэзскі. — Мн. : Беларусь, 1976. — 64 с.
  • Familia: А. Кашкурэвіч, І. Кашкурэвіч, Т. Кашкурэвіч. Жывапіс. Графіка: Каталог. — Мн.: Рэкламэкспарт, 1993. — 24 с.
  • Быкаў В. Арлен Кашкурэвіч [аб творчасьці графіка]. — У кн.: Быкаў В. Праўдай адзінай. Літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв’ю. Мн., 1984, с. 125—127.
  • Караткевіч Уладзімер. Княль і гусьляр. [А. Кашкурэвіч]. // Маладосьць 1969, №8, с.113.
  • Да юбілею мастака А. М. Кашкурэвіча / К. Дз. Варанько // Мастацкая адукацыя і культура: 2004. — № 4. — С. 15-16
  • Іван Шамякін. Мой сааўтар - мастак: [Аб ілюстрацыях А. Кашкурэвіча да рамана «Сэрца на далоні»] // Літаратура і мастацтва. 11 жніўня 1964.
  • Алена Киселевич. Артыкул пра выставу Арлена Кашкурэвіча на euramost.org (рас.)
  • Інтэрвію Арлена Кашкурэвіча Сяргею Харэўскаму.//Наша Ніва, №42/2004

Крыніцы

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8. Мн.: Бел. Эн, 1999. — 576 с ISBN 985-11-0144-3
  2. ^ Пётра Василеўскі. Urbi et orbi — гораду і сьвету. // Дзеяслоў №3(16),2005
  3. ^ Артыкул «Ісландскі след у творчасці Арлена Кашкурэвіча» у Блогу Дзьмітра і Юлі Гурневічаў
  4. ^ Барыс Крэпак. «Складаны просты сьвет» Арлена Кашкурэвіча. БДГ. 13 верасьня 1999.