Армянская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Армянская
Հայերէն
Ужываецца ў Армэніі, Расеі, Францыі, Іране ды іншых краінах сьвету
Рэгіён Каўказ
Колькасьць карыстальнікаў 9 мільёнаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
  • Палеабалканская галіна
    • Грэка-фрыгійска-балканская група
      • Фрыгійска-армянская падгрупа
        • Армянская
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Армэніі
Нагорны Карабах
Рэгулюецца
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо армянскае пісьмо[d]
Коды мовы
ISO 639-1 hy
ISO 639-2(Б) arm
ISO 639-2(Т) hye
ISO 639-3 hye
SIL ARM

Армя́нская мо́ва — адна з індаэўрапейскіх моваў. Аўтахтонная мова Закаўказьзя ды Малой Азіі. Карыстаецца арыгінальным пісьмом, створаным Мэсропам Маштоцам у 405—406 гадох. Да гэтага тэксты на армянскай мове запісваліся, верагодна, грэцкім ды арамейскім пісьмом. Шэраг твораў антычнай літаратуры дайшоў да нас толькі ў перакладзе на армянскую; акрамя таго лічыцца, што пераклады на старажытнаармянскую мову зьяўляюцца самымі блізкімі да арыгіналу паводле зьместу. Існуе меркаваньне, што армянская мова роднасная мёртвай фрыгійскай мове.

У працэсе разьвіцьця армянскай мовы вылучаюць тры пэрыяды:

  1. старажытны (з часу стварэньня альфабэту ў V стагодзьдзі да XI стагодзьдзя; назва мовы старажытных пісьмовых помнікаў — грабар)
  2. сярэдні (XII—XVI стагодзьдзі), напачатку XVI стагодзьдзя Акоп Мэгапарт пачаў друкаваць першыя кнігі на армянскай мове.
  3. новы (з XVII стагодзьдзя).

Сучасная армянская мова існуе ў двух варыянтах. Усходні варыянт (ашхарабар) заснаваны на арарацкім дыялекце, ім карыстаюцца ў Армэніі, Іране, краінах былога СССР. Заходні варыянт, заснаваны на канстантынопальскім дыялекце, распаўсюджаны ў турэцкай Армэніі, армянскіх дыяспарах у розных краінах Эўропы ды Амэрыкі.

У фанэтыцы вылучаюць 6 галосных ды 30 зычных гукаў. На працягу свайго разьвіцьця армянская мова страціла характарыстыку працягласьці галосных гукаў. Зычныя маюць тры шэрагі: звонкія, глухія і з прыдыханьнем.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]