Арнольд Бёклін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Арнольд Бёклін
Арнольд Бёклін, аўтапартрэт (1873)
Арнольд Бёклін, аўтапартрэт (1873)
Нарадзіўся: 16 кастрычніка 1827
Базэль, Швайцарыя
Памёр: 16 студзеня 1901
Сан-Дамэніка-дзі-Ф'езоле, Італія
Грамадзянства: Швайцарыя
Заняткі: гістарычны жывапіс, пэйзаж, партрэт
Плынь: сымбалізм

Арнольд Бёклін (па-нямецку: Arnold Böcklin; 16 кастрычніка 1827, Базэль, Швайцарыя16 студзеня 1901, Сан-Дамэніка-дзі-Ф'езоле, Італія) — швайцарскі жывапісец, графік, скульптар; адзін з выбітных прадстаўнікоў сымбалізму ў эўрапейскім выяўленчым мастацтве XIX стагодзьдзя.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Дусэльдорфе ў тэарэтыка мастацтва А. фон Гільдэбранта і пэйзажыста Ё. В. Шырмэра (18451847), затым у Мюнхэне, дзе прыцягнуў увагу графа Шака. Распачаў адукацыйнае падарожжа па Швайцарыі, Нідэрляндах і Францыі. Першапачаткова займаўся ляндшафтным жывапісам, аднак з часам перайшоў у міталягічную тэматыку. У 18501857 гадох працаваў у Рыме. У 18601862 гадох быў прафэсарам у Акадэміі мастацтваў у Ваймары. Апошнія гады працаваў напераменку ў Базэлі і ў Італіі. Аказаў уплыў на такіх прадстаўнікоў сюррэалізму, як Макс Эрнст, Сальвадор Далі, Джорджа дэ Кірыко.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карціны Бёкліна, яркія і кідкія сваімі колерамі, напісаныя галоўным чынам тэмпэрай. У карцінах Бёкліна выступае выдуманы сьвет, часта знарочыста таямнічы. Спачатку Бёклін пісаў рамантычныя пэйзажі зь міталягічнымі постацямі, затым — фантастычныя сцэны зь німфамі, марскімі пачварамі і г. д. («Трытон і Нэрэіда», 18731874).

Позьнія кампазыцыі («Востраў мёртвых», 1880, Мастацкі музэй, Базэль; у пачатку XX у. рэпрадукцыі зь яе былі вельмі папулярныя), дзе фантастычная сымболіка спалучаецца з натуралістычнай пэўнасьцю дэталяў, паўплывалі на фармаваньне нямецкага сымбалізму і югендштылю.

Лепшыя працы:

  • «Востраў мёртвых» (1880, Мастацкі музей, Базэль)
  • «Трытон і Нэрэіда» (1873—1874, Мастацкі музэй, Базэль)
  • «Фаўн у чаратах» (у мюнхэнскай Пінакатэцы)
  • «Адпачывальніца Вэнэра»
  • «Паляваньне амазонак» (у Базэлі),
  • «Барацьба цэнтаўраў»
  • «Палі блажэнных» (Нацыянальная галерэя ў Бэрліне)
  • «Сьвяцілішча Гэркулеса» (у Брэслаў)
  • «Наяды» (у Базэлі)
  • «Віла на марскім беразе» (галерэя Шака ў Мюнхэне)
  • «Хвалі» (Мюнхэн, Пінакатэка)
  • «Вясновы лівень» (Дрэздэн)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Е. Д. Федотова. Бёклин. Москва: Белый Город, 2001. ISBN 5-7793-0446-7

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Арнольд Бёклінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў