Арнольд Шварцэнэгер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арнольд Шварцэнэгер
Імя пры нараджэньні Арнольд Алёіс Шварцэнэгер
Дата нараджэньня 30 ліпеня 1947(1947-07-30)[1][2][3][…] (76 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, грамадзкі дзяяч
Навуковая сфэра культурызм, акторства[d] і палітыка
Гады дзейнасьці 1965 — цяпер
Псэўданімы Arnold Strong[5]
Бацька Густаў Шварцэнэгер[d][6]
Маці Аўрэлія Шварцэнэгер[d][6]
Дзеці Кэтрын Шварцэнэгер[d][7][6], Патрык Шварцэнэгер[d][7][6], Джозеф Баена[d], Крыстына Шварцэнэгер[d][7][6] і Крыстафэр Шварцэнэгер[d][6]
Узнагароды
Вялікі залаты мэдаль Пашаны «За заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай» кавалер ордэна Ганаровага Легіёну Вялікая залатая ўзнагарода Штырыі[d] прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшы дэбют актору[d] (1977) кінапрэмія MTV за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1992) Заля славы WWE[d] (2015) Nickelodeon Kids' Choice Awards[d] (1989) Nickelodeon Kids' Choice Awards[d] (1991) Nickelodeon Kids' Choice Awards[d] (1992) Залатая камэра[d] (1996) прэмія «Залаты Яблык»[d] (1996) Бэмбі[d] (1996) American Cinematheque Award[d] (1998) DIVA – Deutscher Entertainment Preis[d] (1999) Таўрус[d] (2001) Залатая камэра[d] (2015) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] прэмія «Інкпот»[d] (2012) прэмія Баварскай тэлевізіі[d] (2022) Great Immigrants Award[d] (2006)
IMDb ID nm0000216
Сайт schwarzenegger.com
Подпіс Выява аўтографу

Арнольд Алёіс Шварцэнэгер (па-ангельску: Arnold Alois Schwarzenegger; нар. 30 ліпеня 1947 году) — амэрыканскі актор, грамадзкі й дзяржаўны дзяяч аўстрыйскага паходжаньня. Пачынаў кар’еру як бадзібілдэр, але потым трапіў у кіно, дзе яго напаткала слава героя баевікоў. З 2003 па 2011 гады працаваў губэрнатарам Каліфорніі й, у гэты ж час у 2004 і 2007 гадах быў улучаны ў сьпіс «Тайм» 100 самых уплывовых людзей сьвету[8][9].

За часам сваёй спартовай кар’еры Шварцэнэгер меў мянушку Аўстрыйскі бык. Калі ж ён працаваў акторам, звычайна, меў мянушкі Арні й Шварц[10]. Злучэньне словаў пасады губэрнатар і назвы фільму «Тэрмінатар», дзе актор згуляў галоўную ролю робата з будучыні, прывяло да зьяўленьня мянушкі Гувэрнатар за час палітычнай кар’еры аўстрыйца.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шварцэнэгер нарадзіўся ў Аўстрыі ў вёсцы Таль (фэдэральная зямля Штырыя), што недалёка да места Грац. Яго бацькі: тата — Густаў Шварцэнэгер (17 жніўня 1905 — 13 сьнежня 1975) тамтэйшы паліцыянт; маці — Аўрэлія (29 ліпеня 1922 — 2 жніўня 1998). Густаў служыў у нямецкім войску падчас Другой сусьветнай вайны. У 1943 годзе яго звольнілі з войска з-за хваробы малярыяй. 20 кастрычніка 1945 году яны ажаніліся. Тату было 38, а маці — 23 гады. А. Шварцэнэгер рос у звычайнай сям’і. Бацькі былі строгія. Стараліся яго выхаваць у каталіцкай веры. Штонядзелю яны разам з Арнольдам хадзілі ў касьцёл. Ва ўзросьце 14 гадоў А. Шварцэнэгер пачаў займацца культурызмам.

Юнацтва, маладосьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арнольд Шварцэнэгер служыў у аўстрыйскім войску ў 1965 годзе. Падчас службы ён выйграў спаборніцтва сярод моладзі па культурызьме. У 1966 годзе А. Шварцэнэгер удзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах сярод дарослых у Лёндане. Там ён займае другое месца. У 1967 годзе А. Шварцэнэгер становіцца «Спадаром Сусьвету»: найвышэйшая ўзнагарода сярод культурыстаў, што давалася на спаборніцтвах у Лёндане.

Ад’езд у ЗША[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А. Шварцэнэгер і Рональд Рэйган у 1984 годзе.

У верасьні 1968 году А. Шварцэнэгер ад’ехаў у ЗША. Яму быў 21 год. Ён амаль ня ведаў ангельскае мовы. Чым займаўся, як зарабляў на жыцьцё невядома. А. Шварцэнэгер гаварыў, што рабіў на будоўлях грузчыкам, або каменьшчыкам. Спрабаваў удзельнічаць у спаборніцтвах, але няўдала. Толькі ў 1970 годзе ва ўзросьце 23 гадоў А. Шварцэнэгер стаў «Спадаром Алімпія», узнагароду, што давалі ў Нью-Ёрку. У 1977 годзе А. Шварцэнэгер выдаў кнігу для тых, хто хацеў займацца культурызмам і яна мела пэўны посьпех. У 1970-я гады А. Шварцэнэгер вучыўся ў сярэдняй школе ў месьце Сьв. Монікі й у ВУЗе ў месьце Супэрыяр (Вісконсін). Гэта яму было неабходна, каб вывучыць ангельскую мову.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А. Шварцэнэгер спрабаваў займацца кіно, але яму не давалі сур’ёзных роляў. Ён толькі мог паказваць сваё цела й усё. У 1970 годзе А. Шварцэнэгер зьняўся ў кіно Гэркулес у Новым Ёрку. З-за таго, што яго прозьвішча цяжка вымавіць для амэрыканца А. Шварцэнэгер стаў Арнольдам Дужым. Пачаткам славы для А. Шварцэнэгера стала карціна пра баечнага асілка Конана. Карціна называлася «Конан Барбар». Яе зьнялі ў 1982 годзе. Затым А. Шварцэнэгер зьняўся ў 1984 годзе ў працязе карціне «Конан Зьнішчальнік». У гэтым жа годзе А. Шварцэнэгер зьняўся ў сваёй самай вядомай карціне «Тэрмінатар», якая дала яму сусьветную вядомацьсь. У 1985 годзе зьняўся ў карціне «Рудая Соня», 1985 — «Каманда», 1987 — «Драпежнік», «Чалавек, які бяжыць», 1988 — «Блізьняты», 1991 — «Тэрмінатар 2: Судны дзень» і іншыя.

Дзяржаўная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джордж Ўокер Буш разам з А. Шварцэнэгерам пасьля выбараў.

Шварцэнэгер шмат гадоў належыў да Рэспубліканцкае партыі. Калі ён быў яшчэ акторам, ягоныя палітычныя погляды заўсёды былі добра вядомыя, бо часта яны былі працілеглымі да многіх іншых вядомымі галівудзкіх зорак, якія, як правіла, маюць больш левыя погляды і лічацца прыхільнікамі Дэмакратычнай партыі.

У 1985 годзе Шварцэнэгер зьявіўся ў музычным відэа «Зупыніце вар’яцтва», якое было скіраванае супраць наркаманіі, і афіцыйна фінансавалася адміністрацыяй Рэйгана. Упершыню да больш публічнай падтрымкі рэспубліканаў актор зьвярнуўся крыху пазьней, калі суправаджаў тагачаснага віцэ-прэзыдэнта Джорджа Буша-старэйшага ў ягонай прэзыдэнцкай кампаніі 1988 году[11].

У 2003 годзе Шварцэнэгер заявіў аб сваім удзеле ў выбарах губэрнатара штату Каліфорнія. 7 кастрычніка 2003 году яго выбралі на гэтую пасаду ад Рэспубліканскае партыі. За яго прагаласавала 43,6% выбаршчыкаў. 7 лістапада 2006 году на перавыбарах Шварцэнэгер ізноў быў выбраны на пасаду губэрнатара. У гэты раз ён атрымаў 56% галасоў. 3 студзеня 2011 году Шварцэнэгер перадаў свае паўнамоцтвы новаму кіраўніку Каліфорніі Джэры Браўну, бо ўжо ня мог трэці раз быць абраны губэрнатарам Каліфорніі праз забарону закону.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арнольд Шварцэнэгер разам са сваім сынам Патрыкам у сьнежні 2002 году.

У 1969 годзе Шварцэнэгер сустрэў Барбару Оўтлэнд, настаўніцу ангельскай мовы, зь якой ён жыў разам да 1974 году[12]. Актор узгадваў, што Барбара была разважлівай і шукала звычайнага добрага жыцьця, але сам ён прагнуў незвычайнага жыцьця[12]. У 1977 годзе Арнольд пачаў сустракацца з памочніцай цырульніка, але іхныя стасункі былі адкрытыя. 26 красавіка 1986 году Арнольд ажаніўся з Марыяй Шрайвэр. Зь ёй у актора чацьвёра дзяцей:

  • Кэтрын Юніс Шварцэнэгер (нар. 13 жніўня 1989),
  • Крыстына Марыя Аўрэля Шварцэнэгер (нар. 23 ліпеня 1991),
  • Патрык Арнольд Шрайвэр Шварцэнэгер (нар. 18 верасьня 1993),
  • Крыстафэр Сарджэнт Шрайвэр Шварцэнэгер (нар. 27 верасьня 1997).
Арнольд Шварцэнэгер разам з Марыяю Шрайвэр у 2007 годзе.

Разам з тым Шварцэнэгер мае сына ад сваёй служкі Баены. Яна нарадзіла сына Джозэфа 2 кастрычніка 1997 году. Амаль адразу пасьля сыходу з пасады губэрнатара Каліфорніі Шварцэнэгер расказаў жонцы аб сваім пазашлюбным сыне. 9 траўня 2011 году Марыя й Арнольд абвесьцілі пра расстаньне, але афіцыйны развод быў зацьверджаны толькі ў 2021 годзе пасьля гадоў судовых справаў. Шварцэнэгер фінансава дапамагаў свайму пазашлюбнаму сыну, аплаціўшы ягонае навучэньне. У 2019 годзе ягоная дачка Кэтрын пабралася шлюбам з акторам Крысам Пратам, а ўжо праз год Арнольд стаў дзедам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]