Арока (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арока
Поўная назва Futebol Clube de Arouca
Заснаваны 1951
Горад Арока, Партугалія
Стадыён Муніцыпальны
Умяшчальнасьць: 5000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2022—2023 5 месца
fcarouca.eu (парт.)

«Арока» (па-партугальску: Arouca) — партугальскі футбольны клюб з гораду Арока. Заснаваны ў 1951 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў закладзены 25 сьнежня 1951 году як даччыны клюб «Порту»[1]. Свае першыя пяць дзесяцігодзьдзяў каманда спаборнічала ў рэгіянальных лігах Авэйру. За два гады з 2006 па 2008 гады клюб здолеў прасунуцца да трэцяга дывізіёну, калі галоўным трэнэрам каманды некалькі месяцаў з гэтага пэрыяду быў вядомы партугальскі тэлевядоўца Жоржы Габрыел[2].

Паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў «Арока» заняла другое месца ў Другой лізе партугальскага першынства і прасунулася ў Прымэйра-Лігу ўпершыню ў сваёй гісторыі[3][4]. У тым годзе найлепшым бамбардзірам ня толькі клюбу, але і ўсёй лігі стаў бразыльскі нападнік Жуэану, які паклаў на свой рахунак 24 галы. Улады гораду Арока ўшанавалі клюб залатым мэдалём[5], выдаткаваўшы клюбу дадатковыя фінансавыя сродкі дзеля рамонту і пашырэньня стадыёну[6].

У сэзоне 2015—2016 гадоў за часам працы Літу Відыгала на пасадзе галоўнага трэнэра «Арока» фінішавала на 5 месцы, гарантаваўшы сабе ўдзел у эўрапейскіх турнірах[7]. У розыгрышы Лігі Эўропы партугальцы за кошт голу ў гасьцёх перамаглі нідэрляндзкі «Гэраклес» і прасунуліся далей у стадыю плэй-оф, дзе саступілі грэцкаму «Алімпіякосу»[8]. Ужо праз год пасьля добрага сэзону «Арока» страціла месца ў элітным дывізіёну, спусьціўшыся да прыступку ніжэй[9]. Пры гэтым «Арока» у другім дывізіёне таксама не ўтрымалася, перайшоўшы ў трэці дыівізіён. Шлях вяртаньня да Прымэйра-Лігі быў такім жа хуткім, як і выпадзеньне да трэцяга дывізіёну. За два сэзон клюб здолеў вярнуцца да найвышэйшай лігі, разграміўшы ў пераходных матчах «Рыю Аві» ў травеньскіх матчах 2021 году. Паводле вынікаў сэзону 2022—2023 гадоў «Арока» паўтарыла сваё дасягненьне ў выглядзе 5 радку ў выніковай табліцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]