Арсень Бандарэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арсень Бандарэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 кастрычніка 1995(1995-10-09)[1] (28 гадоў)
Рост 185 см
Вага 78 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лімановія Ліманова[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 Дынама Менск 0 (0)
2015 Бяроза-2010 27 (1)
2016 Энэргетык-БДУ 22 (2)
2017—2018 Дняпро Магілёў 44 (4)
2018 Дняпро Магілёў 9 (0)
2019 Дняпро Магілёў[d] 30 (1)
2020 Тарпэда-БелАЗ 0 (0)
2020 Смалявічы 10 (0)
2020 Гомель 12 (2)
2021 Смаргонь 9 (2)
2021—4 Лімановія Ліманова[d]
Зборныя
2013 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2016 Беларусь (да 21) 1 (0)

Арсень Бандарэнка (нарадзіўся 9 кастрычніка 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клюбу «Лімановія».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2012 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама», дзе пазьней замацаваўся ў складзе. Сэзон 2015 году правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Па заканчэньні сэзону бярозаўская каманда спыніла існаваньне, і малады абаронца ў пачатку 2016 году трэнаваўся з асновай «Дынама», аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Зорку-БДУ».

Да сэзону 2017 году зноў рыхтаваўся зь першай камандай «Дынама», аднак у сакавіку быў аддадзены ў чарговую арэнду, гэтым разам у «Прамень»[3]. Быў асноўным абаронцам клюбу і дапамог яму атрымаць перамогу ў Першай лізе. У студзені 2018 году арэнда была падоўжаная на сэзон 2018 году[4]. У жніўні 2018 году перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5]. У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў трывалым абаронцам каманды, але ня выратаваў яе ад вылету з Найвышэйшай лігі.

У лютым 2020 году па праглядзе склаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[6]. Ня здолеўшы атрымаць месца ў асноўным складзе, пачынаў сэзон 2020 году ў дублі жодзінцаў, і ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[7], дзе стаў асноўным абаронцам. У ліпені 2020 году вярнуўся з арэнды ў «Тарпэда-БелАЗ»[8] і неўзабаве быў пераведзены ў «Гомель»[9]. У «Гомлі» гуляў у пачатковым складзе ды дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў клюб[10].

У лютым 2021 году стаў гульцом «Смаргоні»[11], дзе па чарзе выходзіў у стартавым складзе і заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 году пакінуў клюб[12]. Ужо ў наступным годзе падпісаў кантракт з польскім клюбам з чацьвертай лігі «Лімановія»[13].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за юнацкая зборныя Беларусі. 1 чэрвеня 2016 году згуляў у сваім адзіным матчы за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць Македоніі (1:1).

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Прамень 2018 Найвышэйшая ліга 25 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Arseni Bondarenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://teams.by/bondarenko-arseniy-igorevich/player-1858/
  3. ^ Футбол. Арсений Бондаренко арендован "Лучом" у минского "Динамо" Праверана 2 красавіка 2018 г. Архіўная копія ад 20 мая 2017 г.
  4. ^ Футбол. Максим Плотников и Арсений Бондаренко арендованы "Лучом" у минского "Динамо" Праверана 2 красавіка 2018 г. Архіўная копія ад 24 красавіка 2021 г.
  5. ^ "Луч" объявил о подписании Осипенко и Кийко
  6. ^ Павлюковец и Бондаренко стали игроками "Торпедо-БелАЗ"
  7. ^ Горбунов покинул "Торпедо-БелАЗ", По и Бондаренко на правах аренды перешли в "Смолевичи"
  8. ^ Аренда Бондаренко в "Смолевичах" закончилась
  9. ^ Денис Левицкий и Антон Богданов отданы в аренду Праверана 9 ліпеня 2020 г. Архіўная копія ад 22 жніўня 2020 г.
  10. ^ Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан? Праверана 17 лютага 2021 г. Архіўная копія ад 6 мая 2021 г.
  11. ^ Ханкевич и Бондаренко перешли в "Сморгонь"
  12. ^ Ханкевич и Бондаренко ушли из "Сморгони"
  13. ^ Покинувший "Сморгонь" Бондаренко стал игроком команды из польского Д5 (рас.) Football.by Праверана 2021-08-13 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]