Арсень Лабовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Арсень Аляксандравіч Лабовіч (нарадзіўся 29 верасьня 1923, в. Студзянкі каля Супрасьля) — беларускі тэатразнавец.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі тэатральны інстытут (1949), працаваў у культурна-асьветніцкіх установах Горадні, Стоўбцаў, Наваградку. З 1959 — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР, абараніў кандыдацкую дысэртацыю. Пасьля працаваў загадчыкам рэдакцыі мастацтва і архітэктуры выдавецтва БелСЭ, загадчыкам катэдры рэжысуры і майстэрства актора Менскага інстытуту культуры. З 1991 году працуе ў Дзяржаўным музэі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.

Дасьледаваў беларускі аматарскі тэатар у Заходняй Беларусі ў міжваенны час, гэтаму прысьвечана яго кніга «Тэатр змагання» (Менск, 1969). Аўтар працы «Сценическое воплощение пьес А. Н. Островского на белорусской cцене» (1971), шэрагу матэрыялаў аб праблемах сцэнічнага ўвасабленьня драматургіі Максіма Горкага ў тэатрах Беларусі, пра польска-беларускія тэатральныя ўзаемаадносіны і іншыя тэмы, зьвязаныя з нацыянальным тэатральным мастацтвам.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Календарыюм // Czasopis, № 09/2003 Чыгрын С. Улюбёны ў беларускі тэатр // Ніва № 40(2473). 2003, кастр. 5.