Арсэн Вэнгэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Арсэн Вэнгэр
Арсэн Вэнгэр
Arsène Wenger
Пэрсанальная інфармацыя
Мянушка Прафэсар
Нарадзіўся 22 кастрычніка 1949
Страсбург, Францыя
Рост 193 см
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Лёндан (галоўны трэнэр)
Моладзевыя клюбы
19691973 Мютцыг
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
19731975
19751978
19781981
Мюлуз
П'еро Вабан
Страсбург
56 (4)
80 (20)
11 (0)
Трэнэрскія клюбы
19841987
19871994
19951996
1996
Нансі
Манака
Нагоя Грампус Эйт
Арсэнал Лёндан

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Арсэн Вэнгэр (па-француску: Arsène Wenger; 22 кастрычніка 1949, Страсбург) — францускі футбольны трэнэр, з 1996 года працуе зь лёнданскім «Арсэналам».

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў інжынэрны факультэт Унівэрсытэту Страсбургу (1974), мае навуковую ступень доктара навук у вобласьці эканомікі. Валодае шасьцю мовамі: францускай, ангельскай, нямецкай, італьянскай, гішпанскай і японскай.

Футбаліст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы ў аматарскай камандзе «Мютцыг» (AS Mutzig). Першы прафэсійны кантракт падпісаў ва ўзросьце 24 гадоў з клюбам 2-га дывізіёну «Мюлуз» (FC Mulhouse), працягнуў кар’еру ў клюбе 3-га дывізіёну «П'еро Вабан» са Страсбурга (AS Pierrots Vauban Strasbourg). На вышэйшым узроўні выступаў за «Страсбург» (RC Strasbourg), за 3 сэзоны правёў ўсяго 12 матчаў. У сэзоне 1978/1979 атрымаў тытул чэмпіёну Францыі.

Трэнэр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19811994 гадах займаўся трэнэрскай дзейнасьцю ў Францыі: быў трэнэрам моладзевай каманды «Страсбурга» (19811983), памагатым трэнэра ў «Кане» (AS Cannes, 19831984). У 19841987 — галоўны трэнэр «Нансі» (AS Nancy-Lorraine), у 19871994 — галоўны трэнэр «Манака» (AS Monaco). У сэзоне 1987/1988 «Манака» стаў чэмпіёнам Францыі, а ў 1992 — уладальнікам срэбных мэдалёў, у 1989 — фіналістам Кубка Францыі, у 1991 — уладальнікам Кубка Францыі, у 1992 — фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў.

У 19951996 трэніраваў клюб «Нагоя Грампус Эйт» (Нагоя, Японія), які ў сэзоне 1995/1996 стаў уладальнікам Кубка Імпэратара і Кубка Джэй-Лігі. Па выніках гэтага сэзону быў прызнаны лепшым трэнэрам Японіі.

З 1996 — галоўны трэнэр клюбу «Арсэнал» (Ангельшчына). Пры ім клюб стаў чэмпіёнам Ангельшчыны (сэзоны 1997/1998, 2001/2002, 2003/2004), уладальнікам Кубка (1997/1998, 2001/2002, 2002/2003, 2004/2005) і Супэркубка Ангельшчыны (1998/1999, 1999/2000, 2002/2003, 2004/2005), фіналістам Лігі чэмпіёнаў (2005/2006), фіналістам Кубка УЭФА (1999/2000).

Узначаліўшы «Арсэнал», стварыў брыгаду адмыслоўцаў, якая займаецца пытаньнямі функцыянальнай падрыхтоўкі футбалістаў. Кожны гулец атрымаў індывідуальную праграму трэніровак і аднаўленчых працэдур. Для кожнага футбаліста была таксама распрацавана адмысловая дыета. Гэтыя меры спрыялі дасягненьню клюбам высокіх вынікаў. Вядомы сваёй актыўнай і пасьпяховай сэлекцыйнай палітыкай — пры ім «Арсэнал» актыўна набывае маладых футбалістаў, якія затым становяцца «зоркамі».

У Ангельшчыне яго клічуць «Прафэсар». Першы замежны трэнэр у Ангельшчыне, клюб якога выйграў нацыянальны чэмпіянат. Адзіны замежны трэнэр у Ангельшчыне, каму атрымалася зрабіць «залаты дубль» — выйграць у адным сэзоне і чэмпіянат, і Кубак. Першы замежны трэнэр, прызнаны ў гэтай краіне «трэнэрам года». У 2001 годзе адмовіўся ад паста трэнэра нацыянальнай зборнай Францыі, жадаючы працягнуць працу з «Арсэналам».

У сэзоне 1998/1999 стаў ляўрэатам прыза Fair play («Сумленная гульня») за тое, што адмовіўся ад перамогі ў кубкавым матчы з «Шэфілдам». Тады адзін з гульцоў «Шэфілда» атрымаў траўму, пасьля чаго яго партнэр выбіў мяч за бакавую лінію, каб перапыніць гульню і дазволіць аказаць гульцу мэдыцынскую дапамогу. Па «джэнтэльмэнскіх правілах» гульцы «Арсэнала» павінны былі ў гэтым выпадку аддаць мяч суперніку, але замест гэтага яны захавалі мяч у сябе і забілі гол, што не супярэчыла правілам. У выніку «Арсэнал» атрымаў перамогу зь лікам 2:1 (гэты гол стаў вырашальным). Арсэн Вэнгэр выступіў за перагулёўку матчу. У новым матчы «Арсэнал» ізноў перамог з тым жа лікам.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гурт Arsenal Away Boyz прысьвяціў Арсэну песьню «(We Love You) Arsene Wenger», якая увайшла ў альбом гэтага гурту прысьвечаны «Арсэналу» New Generation.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Арсэн Вэнгэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў