Артаэпія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Артаэ́пія (па-грэцку: orthoepeia ад па-грэцку: orthos правільны і па-грэцку: epos мова) — разьдзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўленьня. Зьмест артаэпіі складаюць правілы вымаўленьня галосных і зычных гукаў, а таксама спалучэньняў гукаў.

Артаэпічныя нормы ўзьніклі і разьвіваліся разам з узьнікненьнем і разьвіцьцём беларускай мовы. Дасканалае веданьне нормаў літаратурнага вымаўленьня і валоданьне імі мае вялікае практычнае значэньне. Правільнае літаратурнае вымаўленьне садзейнічае дакладнаму і хуткаму разуменьню сказанага, аблягчае працэс моўных зносінаў паміж людзьмі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]