Артаэпія ўкраінскай мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Артаэ́пія ўкраінскай мовы (па-грэцку: ορθος — «правільны», і па-грэцку: επος — «мова», «маўленьне») — культура і правілы вымаўленьня гукавых асаблівасьцяў украінскай літаратурнай мовы.

Ва ўкраінскай літаратурнай мове вымаўленьне словаў і словазлучэньняў падпарадкоўваецца пэўным правілам.

Галосныя гукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Галосныя гукі ва ўкраінскай літаратурнай мове пад націскам вымаўляюцца выразна, дакладна: [нака́з], [го́рдість] (гонар), [у́сно] (вусна), [се́ла] (вёскі), [кри́ца] (сталь), [лі́вий] (левы). Для літаратурнай мовы характэрна таксама выразная вымова [а], [у], [і], [о] у ненаціскных складах: [малина] (маліна), [кувати] (куваць), [пішоў] (пайшоў), [молоко] (малако).
  • У ненаціскных складах [е] вымаўляецца з набліжэньнем да [и], а [и] гучыць падобна да [е]. Напрыклад: [сеило] (вёска), [теиче] (цячэ), [диевис] (глядзі). Аднак у залежнасьці ад месца ў слове, ад характару суседніх гукаў набліжэньне [е] да [и] і [и] да [е] не заўсёды аднолькавае. Перад складам з націскным [е] галосны [и] вымаўляецца як [еи], a галосны [е] перад складам з націскным [и] гучыць як [иі] [теихенький] (ціхенькі) [миіні] (мне). Ненаціскны [и] перад наступным [й] вымаўляецца выразна [добрий] (добры), [чеирвоний] (чырвоны)[1].

Зычныя гукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Звонкія зычныя [дж], [дз], [дз'] ва ўкраінскай літаратурнай мове вымаўляюцца як адзіны гук, што адрозьнівае іх ад вымаўленьня гукаспалучэньняў [д] + [ж], [д] + [з], [д] + [ з '].
  • Шыпячыя зычныя [ж], [ч], [ш], [дж] перад галоснымі [а], [о], [у], [е], [и] і перад зычнымі вымаўляюцца ва ўкраінскай літаратурнай мове цьвёрда.
  • У маўленчым струмені зычныя гукі [ж], [ч], [ш] прыпадабняюцца наступным гукам [з], [ц], [з], а гукі [з], [ц], [з] прыпадабняюцца наступным [ж], [ч], [ш]. Вымаўляецца [звазься], [стезьці], [смієсься], [не муцься], [ріцьці], [зрішши], [жчепленьня], пішацца зважся (наважся), стежці (сьцежцы), смієшся (сьмяешся), не мучся (не пакутуй), річці (рэчцы), зрісши (павялічыўшыся), зчеплення (счапленьне).
  • У маўленчым струмені спалучэньне мяккага гуку [т '] зь мяккімі [з'] або [ц '] ўтварае падоўжаны мяккі гук [ц':] або [ц ']. Вымаўляецца [робиецьца], [тіцьці], [брацький], пішацца робиться (робіцца), тітці (цётцы), братський (братэрскі).
  • У маўленчым струмені звонкі гук [з] у спалучэньні зь іншымі зычнымі вымаўляецца звонка: [з]'їзд (зьезд), [з]боку, [з]года, лі[з]ти (лезьці), Моро[з]ко (Марозка). Прэфікс з, як прыназоўнік, перад глухім зычным пераходзіць у с-: вымаўляецца [сьцідити] пішацца зцідити (зцадзіць), вымаўляецца [ссушити] пішацца зсушити (засушыць). Зьмена прэфікса з- на с- замацоўваецца правапісам, калі прэфікс стаіць перад [к], [п], [т], [х], [ф]: сказати (сказаць), спитати (спытаць), стурбований (занепакоены), схилити (схіліць), сфотографувати (сфатаграфаваць).
  • У маўленчым струмені глухія зычныя перад звонкімі прыпадабняюцца да парных звонкіх, азванчаюцца: вымаўляецца [бородьба], але пішацца боротьба (барацьба), вымаўляецца [прозьба], але пішацца просьба, вымаўляецца [ходжби], але пішацца хоч би (хоць бы).
  • У маўленчым струмені зычныя [д], [т], [л], [н], [з], [с], [ц] — у спалучэньні зь мяккімі мякчэюць: [міцьнісьть], [пісьля] [сьвято] [гідьні], пішацца: міцність (моцнавсьць), після (пасьля), свято (сьвята), гідні (годныя).
  • Зычны [в] у канцы склада, у пачатку слова перад зычным вымаўляецца як нескладовы гук [ў], які ня можа прыпадабняцца глухому зычнаму [ф]. У маўленчым струмені адбываецца чаргаваньне гукаў [у][в], [і][й], што дазваляе пазьбягаць непажаданага, цяжкага для вымаўленьня зьбегу зычных гукаў.
  • Чаргаваньне [у][в], [і][й] залежыць ад таго, якім гукам — зычным ці галосным — сканчаецца папярэдняе слова і пачынаецца наступнае.

Для параўнаньня:

1. Вік живи — вік учись (век жыві — век вучыся).

2. А скільки в[ў] нас багатства і щастя золотого (а колькі ў нас багацьця і шчасьця залатога).

3. Джериха встала й собі пішла в хату (Джэрыха ўстала й сабе пайшла ў хату).

4. Ті очі так і променилися м’яким, довірливим світлом (тыя вочы так і прамянелі мяккім, даверлівым сьвятлом).

  • У пачатку маўленьня перад словам, якое пачынаецца зычным гукам, вымаўляецца і адпаведна пішацца [у]: У лісі був, а дров не бачив[ў] (У лесе быў, а дроў ня бачыў). Перад словам, якое пачынаецца з галоснага, гучыць зычны [в]: В[ў] автобусі ба­гато людей (у аўтобусе багата людзей). Чаргаваньне [у][в] у пачатку словаў залежыць ад значэньня слова. Правапіс замацоўвае напісаньне некаторых словаў толькі з [у] ці толькі з [в]: утиск (уціск), угруповання (групоўка), уряд (урад), указ (указ), влада (улада), власний (уласны), вплив (уплыў), вправа (управа [кірунак]), але зь іншым значэньнем — управа(управа [на кагосьці]), враження (уражаньне), але ура­ження (паражэньне), вступ (уступленьне), але уступ (уступ [прыступка]).

Некаторыя фразы на ўкраінскай мове[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фраза па-беларуску Фраза па-ўкраінску Вымаўленьне
Добрага дня До́брого дня
Да пабачэньня До поба́чення
Да сустрэчы До зу́стрічі
Дабранач (На) Добра́ніч
Я хацеў бы пазнаёміцца з вамі Я хоті́в би познайо́митися з ва́ми
Мяне зваць... Мене́ зва́ти...
Калі ласка... Будь ла́ска...
Вельмі прыемна Ве́льми приє́мно

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тоцька Н. І.(uk) Сучасна українська літературна мова. Фонетика, орфоепія, графіка, орфографія. — К., 1981  (укр.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]