Археаграфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Археагра́фія (ад стар.-грэц. ἀρχαίος — «старажытны» і стар.-грэц. γράφω — «пішу») — спэцыяльная дапаможная гістарычная дысцыпліна.

  • Археаграфія палявая распрацоўвае мэтодыку пошуку й збору пісьмовых помнікаў.
  • Археаграфія камэральная распрацоўвае пытаньня навуковага ўліку й апісаньня рукапісаў і рукапісных кніг.
  • Археаграфія эдыцыйная, альбо выдавецкая распрацоўвае прынцыпы й мэтады выданьня тэкставых гістарычных крыніц.

Археаграфія цесна зьвязана зь філялёгіяй, крыніцазнаўствам, палеаграфіяй, тэксталёгіяй, дыпляматыкай, архівазнаўствам, дакумэнтазнаўствам і іншымі дысцыплінамі.

У заходнеэўрапейскай гістарычнай навуцы археаграфія як самастойная гістарычная дысцыпліна звычайна не вылучаецца, не выскарыстоўваецца й тэрмін «археаграфія»; археаграфія шмат у чым змыкаецца з палеаграфіяй.

Асноўныя праблемы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Выбар тыпу й формы публікацыі
  • Выяўленьне ій адбор дакумэнтаў для публікацыі
  • Выбар і перадача тэксту дакумэнтаў
  • Археаграфічнае афармленьне дакумэнтаў
  • Распрацоўка навукова-даведчага апарата да дакумэнтальных выданьняў

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]