Архітэктоніка (архітэктура)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Архітэкто́ніка (архітэктура) — найважнейшая ўласьцівасьць агульнай кампазыцыйнасьці пабудовы, якая паказвае ўдзельную вагу і прызначэньне асноўных канструктыўных частак і асобных матэрыялаў, зь якіх пабудаваны кожны пэўны будынак. Архітэктоніка праяўляе сябе ў першую чаргу празь ясна выражанае чляненьне і суадносіны частак цэлага твора (ці пабудовы): як вонкавых, так і канструктыўных.

Менавіта архітэктоніка фармуе галоўнае ўражаньне ад успрыманьня аб'екта (што не губляе сваё значэньне нават у выпадку аб'ектаў жывой прыроды, якія таксама маюць сваю бачную архітэктоніку). Праз цэласьць вонкавай выявы архітэктоніка выяўляе галоўную кампазыцыйную ідэю (ці, інакш кажучы, складае вобраз аб'екта). Менавіта гэтым архітэктоніка адрозьніваецца ад тэктонікі, якая ўяўляе сабой толькі эстэтычнае ўвасабленьне апорнай формы канструкцыі і матэрыялу.

Аналягічнае значэньне маюць гэтыя паняцьці таксама ў жывапісе, графіцы, скульптуры і літаратуры.