Архітэктурны ордэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капітэль калён розных ордэраў

Ордэр (строй, парадак) — вобразны і канструктыўны строй грэцкай архітэктуры (пераважна храмаў), або парадак суадносінаў нясучай часткі (калёнаў) і нясомай (антаблемэнту). Эстэтычная гармонія ордэрнай сыстэмы грунтавалася на мэтазгоднай гармоніі суадносінаў частак, якія ўтвараюць адзінае цэлае. Ордэр зьяўляецца агульнай сыстэмай правілаў, якая зыходзіць з агульнага мэтаду вырашэньня, што стварала магчымасьць шырокай творчасьці ў межах ордэрнай сыстэмы.