Арцём Дылеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Дылеўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 лютага 1997(1997-02-20)[1] (27 гадоў)
Рост 185 см
Вага 75 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Маладэчна-2018
Нумар 44
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Менск 6 (0)
2019—2021 Белшына 48 (7)
2020 Ліда 19 (0)
2022 Кайсар 7 (1)
2023 Смаргонь 10 (0)
2023—4 Маладэчна-2018 10 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 красавіка 2024.

Арцём Дылеўскі (нарадзіўся 20 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Маладэчна-2018».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», у 2013 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2016 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак гэтак і не згуляў за яе. У сэзоне 2017 году не выступаў. Да сэзону 2018 году рыхтаваўся з асноўнай камандай «Менску». Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 траўня 2018 году ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў.

У сакавіку 2019 году стаў гульцом бабруйскай «Белшыны», якой дапамог прабіцца ў Найвышэйшую лігу, быў асноўным абаронцам каманды. Сэзон 2020 году пачынаў у дублі бабруйчанаў, а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду», дзе замацаваўся ў складзе. У лістападзе 2020 году вярнуўся з арэнды ў «Белшыну»[4]. У студзені 2021 году трэнаваўся зь «Менскам», а ў лютым зноў далучыўся да «Белшыны» і неўзабаве падпісаў новы кантракт[5]. Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог бабруйскай камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2022 году перайшоў у казаскі «Кайсар»[6]. У камандзе быў гульцом ратацыі, паводле вынікаў сэзону 2022 году дапамог ёй вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.

У студзені 2023 году трэнаваўся з бабруйскай «Белшынай»[7], а ў лютым стаў гульцом «Смаргоні»[8]. У чэрвені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў смаргонскі клюб[9]. У ліпені 2023 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[10]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[11].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2013 года ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы, дзе выйшаў на поле ў адным матчы.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2018 Найвышэйшая ліга 6 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]