Арцём Кійко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Кійко
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 студзеня 1996(1996-01-13)[1] (28 гадоў)
Рост 182 см
Вага 70 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 Дынама Менск 6 (1)
2015 Бяроза-2010 26 (3)
2018 Гарадзея 6 (0)
2018 Дняпро Магілёў 0 (0)
2019—2022 Арсэнал Койданаў 109 (41)
2023 Гомель 9 (0)
Зборныя
2014 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2017—2018 Беларусь (да 21) 5 (0)

Арцём Кійко (нарадзіўся 13 студзеня 1996 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Гомлю».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ роднай Мар’інай Горкі, першы трэнэр — Гія Панчулідзэ. Пазьней далучыўся да структуры менскага «Дынама». З 2013 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У сэзоне 2015 году на правах арэнды выступаў за клюб Першай лігі «Бяроза-2010». Па заканчэньні сэзону «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і Кійко вярнуўся ў «Дынама». Рыхтаваўся да сэзону 2016 году разам з асноўнай камандай, аднак у сэзоне выступаў за дубль. 27 лістапада 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, зьявіўшыся на замену ў другім тайме ў матчы апошняга туру супраць мазырскай «Славіі» (0:1).

У студзені 2017 году падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[4]. Сэзон 2017 году пачаў у дублі, аднак пасьля прызначэньня ў траўні трэнэрам асноўнай каманды Сяргея Гурэнкі, які раней кіраваў рэзэрвовым складам, Кійко стаў часьцей зьяўляцца ў аснове, выходзячы на замену ў канцы сустрэчы. У студзені 2018 году аддадзены менскім «Дынама» ў арэнду клюбу «Гарадзея»[5], аднак праз траўмы згуляў толькі ў шасьці матчах і ў ліпені таго ж году пакінуў каманду[6]. У жніўні 2018 году перайшоў у клюб «Прамень»[7], дзе пачаў выступаць за дубль, а зь лістападу 2018 году не гуляў праз пашкоджаньні. У лютым 2019 году пакінуў «Прамень»[8] і ў тым жа месяцы падпісаў кантракт з койданаўскім «Арсэналам»[9]. У новым клюбе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, за сэзон паклаў на свой рахунак 15 галоў.

У студзені 2020 году праглядваўся ў «Віцебску», але беспасьпяхова для гульца. У лютым 2020 году афіцыйна пакінуў «Арсэнал»[10], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду. У 2020—2021 гадах гуляў за койданаўскі клюб у Першай лізе, станавіўся найлепшым барбардзірам каманды ў абодвух сэзонах. У 2022 годзе быў гульцом стартавага складу клюбу ў Найвышэйшае лізе. У лютым 2023 году далучыўся да «Гомлю»[11].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012—2014 гадах выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 25 сакавіка 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (2:1).

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2016 Найвышэйшая ліга 1 0
2017 Найвышэйшая ліга 5 1
Гарадзея 2018 Найвышэйшая ліга 6 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]