Арцём Татарэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Татарэвіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 студзеня 1992(1992-01-28)[1] (32 гады)
Рост 183 см
Вага 69 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2013 Хваля 58 (0)
2013—2016 Дынама Берасьце 36 (0)
2017—2023 Хваля 112 (3)

Арцём Татарэвіч (нарадзіўся 28 студзеня 1992 году) — беларускі футбаліст, абаронца пінскай «Хвалі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3. З 2009 году выступаў за пінскую «Хвалю», дзе зь цягам часу стаў асноўным абаронцам. У жніўні 2013 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама». Дэбютаваў за асноўную каманду 21 верасьня 2013 году ў матчы супраць «Нафтану». Пасьля пачаў трывала зьяўляцца ў асноўным складзе на пазыцыі левага абаронцы. У сэзоне 2014 году ўжо быў асноўным левым абаронцам клюбу, правёў 28 матчаў у чэмпіянаце.

Па заканчэньні сэзону 2014 году быў прызваны на службу ва Ўзброеныя Сілы[4]. 13 сьнежня 2014 году прыняў воінскую прысягу[5]. У студзені 2015 году стала вядома, што праз службу Арцём прапусьціць сэзон 2015 году[6]. Тым ня менш, у 2015 годзе двойчы згуляў за дынамаўцаў у Кубку Беларусі. У чэрвені 2016 году пасьля заканчэньня службы вярнуўся ў берасьцейскі клюб[7]. У другой палове сэзону 2016 году абараняў колеры дублю берасьцейцаў, а ў вось ў першай камандзе не зьяўляўся на полі.

Зь лютага 2017 году трэнаваўся з «Хваляй і ў выніку падпісаў кантракт з клюбам[8]. У складзе «Хвалі» зноў стаў асноўным абаронцам. У лютым 2018 году падоўжыў пагадненьне на наступны сэзон[9]. У студзені 2019 году ў чарговы раз падоўжыў кантракт[10]. У сэзоне 2019 году, як і ў папярэдніх, заставаўся трывалым гульцом асновы. У пачатку 2020 году пачаў рыхтавацца з «Хваляй» да сэзону і ў лютым працягнуў супрацу з клюбам[11]. У 2020—2021 гадах стаў радзей зьяўляцца на полі. У лютым 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Хвалю»[12]. Хутка пачаў трэнавацца зь пінскім «Стэнлесам», у сакавіку афіцыйна ўзмоцніў каманду, аднак неўзабаве пакінуў «Стэнлес», не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах, і перайшоў на адміністратарскую працу ў «Хвалі»[13]. З другой паловы 2022 году зноў стаў трапляць у заяўку «Хвалі» ў якасьці гульца.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Хваля 2017 Першая ліга 28 3
2018 Першая ліга 26 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]