Аршанска-Магілёўская раўніна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аршанска-Магілёўская раўніна — раўніна ў Магілёўскай і на крайнім паўднёвым усходзе Віцебскай абласьцей Беларусі. Працягласьць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход больш за 200 км, з захаду на ўсход ад 50 км да 120 км. Вышыня 150—200 м, адносныя перавышэньні над суседнімі раўнінамі на захадзе і поўдні 40—50 м.

Паверхня плятопадобная, месцамі хвалістая, з агульным нахілам да поўдня. Уздоўж Дняпра, Проні і Сажа пясковыя зандравыя раўніны і надабалонавыя тэрасы, паверхня якіх месцамі ўскладненая выдмамі і камамі. Часта сустракаюцца суфазійныя западзіны, на паўднёвым усходзе — карставыя варонкі.

Галоўныя рэкі: Дняпро (ад Воршы да Магілёва), Проня з Басяй і Растай, Сож з Волчасам, Лабжанкай і Сяннай. На поўдні цякуць правыя прытокі Бесядзі — Жадунька з Крупняй, Дзяражня.

Пад лесам 25% тэрыторыі. На поўначы захаваліся невялікія дзялянкі яловых і шыракаліста-яловых лясоў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Оршанско-Могилевская равнина // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.