Арыямаан — Брагмаанд Ка Ёда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арыамаан — Брагмаанд Ка Ёда
आर्यमान-ब्रह्माण्ड का योद्धा
Жанр фантастыка
Сцэнарыст Камлеш Пандзі[1]
Рэжысэр Дынкер Джані[2]
У ролях
Кампазытар П’ярэлал Рампрасад Шарма
Краіна Індыя
Колькасьць сэзонаў 1
Колькасьць сэрыяў 89
Мова гіндзі
Вытворчасьць
Прадусар Мукеш Ханна
Вытворчасьць Bheeshm International
Даўжыня сэрыі 45 хв.
Трансьляцыя
Тэлеканал ДД 1
На экранах 14 ліпеня 2002 (21 год таму)
Спасылкі
Старонка на IMDb

«Арыамаан — Брагмаанд Ка Ёда» (па-дэванагарску: आर्यमान-ब्रह्माण्ड का योद्धा / Āryamān — Brahmāṇd Ka YoddhaIAST, па-беларуску: Арыамаан — змагар сусьвету) — індыйскі касьмічны тэлесэрыял пра супэргероя, які трансьляваўся на 1-ым канале нацыянальнага тэлебачаньня[2]. У галоўнай ролі Аарымаана — уласьнік кінастудыі «Bheeshm International» Мукеш Ханна, стваральнік і выканаўца галоўнай ролі супэргероя ў ранейшым тэлесэрыяле «Шактымаан»[4][5].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэлесэрыял выйшаў на 1-м індыйскім канале 14 ліпеня 2002. Стваральнік перадачы Мукеш Ханна назваў «Арымаана — змагара сусьвету» «яшчэ больш значным і даражэйшым творам за „Шактымаана“», а таксама «індыйскай вэрсіяй славутых Зорных войнаў»[4][5]. Кошт вытворчасьці кожнай сэрыі склаў ад 15 да 20 лакхаў рупіяў.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Галоўны герой сэрыялу — Арыамаан (Мукеш Ханна), прынц-ваяр населенай людзьмі Тарскай імпэрыі ў галяктыцы Арыяна, якая знаходзіцца за мільёны сьветлавых гадоў ад Зямлі. Арыамаан, сын імпэратара Джаранта і ягонай другой жонкі каралевы Расы, ёсьць законным пераемнікам стальцу Тарскай імпэрыі. Пры Арыамаанавым нараджэньні ў засушлівай Арыяне ўпершыню за многія гады прайшла залева. Пакутуючыя грамадзяне паверылі, што хлопчык стане іхнім збавіцелем і будзе ратаваць іх у любых крытычных сытуацыях.

Аднак Арыамаанава мачыха і першая жонка імпэратара Джаранта каралева Наса вельмі зайздросьціць Расе і Арыамаану. У той жа час, як нарадзіўся Арыамаан, яна нарадзіла мутанта-нечалавека, і прадпрымае некалькі спробаў забіць маленькага Арыамаана. Каралева Раса ўсьведамляе, што пакуль Арыамаан жыве ў Тары, жыцьцё ягонае знаходзіцца ў небясьпецы. Яна дае заданьне робату-памочніку Тоба адвезьці дзіця на плянэту Ґурукшэтру, дзе выхаваньнем Арыамаана зоймецца 750-гадовы Гашын, непасрэдны нашчадак вялікага Арыяна. Гашын навучае Арыамаана бою й іншым ведам ваяра. Пераняўшы навуку ад Гашына, Арыамаан атрымлівае адмысловы ваярскі строй, дастаць з куфру якога можна толькі па адбітку Арыамаанавай рукі. Сьпярша Арыамаан наведвае сваю плянэту Тар і даведваецца, што Наса скінула імпэратара Джаранта і пасадзіла на сталец свайго сына паўчалавека-паўзьвяра, а фактычна кіруе сама. Арыамаан знаходзіць бацькоў, якія працуюць нявольнікамі ў шахтах Тару. Пакуль што няздольны адолець узурпатарку, Арыамаан выпраўляецца на іншыя плянэты ў пошуках магутнае зброі — Чандрагаасу, каб зь ейнай дапамогай вярнуць каралеўства[1][4][5]. На шляху яму даводзіцца супрацьстаяць сваёй мачысе Насе, Шукранту, Нараку й іншым злодзеям[2]. Ён таксама сустракае і людзей, якія дапамагаюць яму.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Aaryamaan — Brahmaand Ka Yoddha (анг.). The Hindu (9 жніўня 2002). Праверана 15 верасьня 2017 г.
  2. ^ а б в г Aryamaan to go on air from July 14 (анг.). The Hindu (4 ліпеня 2002). Праверана 15 верасьня 2017 г.
  3. ^ Aryamaan — Brahmaand Ka Yoddha to start telecast from 14 July (анг.) Indian television Праверана 15 верасьня 2017 г.
  4. ^ а б в PTI. (3 ліпеня 2002) Aryamaan to upstage Shaktimaan (анг.). Times Of India. Праверана 15 верасьня 2017 г.
  5. ^ а б в Aaryamaan (анг.) An international catalogue of superheroes Праверана 15 верасьня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]