Арэнал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Арэнал
Арэнал
Вышыня 1670 м
Краіна Коста-Рыка
Геаграфічныя каардынаты 10°27′48″ пн. ш. 84°42′12″ з. д. / 10.46333° пн. ш. 84.70333° з. д. / 10.46333; -84.70333Каардынаты: 10°27′48″ пн. ш. 84°42′12″ з. д. / 10.46333° пн. ш. 84.70333° з. д. / 10.46333; -84.70333
Тып Стратавулькан
Першае пакарэньне 1937
Апошняе вывяржэньне 2009
Арэнал на мапе Коста-Рыкі
Арэнал
Арэнал
Арэнал

Арэнал — вулькан у Коста-Рыцы, зьяўляецца адным з самых актыўных вульканаў плянэты. Лява вулькана рэгулярна сьцякае па склонах у даліну, і Арэнал час ад часу выкідвае ў неба распаленыя каменныя глыбы дыямэтрам да 7,5 мэтраў на вышыню 300 мэтраў.

29 ліпеня 1968 году адбылося апошняе вялікае вывяржэньне Арэналу, якое разбурыла гарады Пуэбла Нуэба і Табакон. Рэшты зьнішчэньня, выкліканага вульканам, бачныя і да сёньняшняга дня. Пры гэтым вывяржэньні загінула 87 чалавек.

Да першага пакарэньня ў 1937 годзе ніхто нават і не здагадваўся пра вульканічнае паходжаньне гары вышынёй у 1633 мэтры, акрамя таго вулькан тады быў амаль што цалкам пакрыты расьлінами і дрэвамі. Лічыцца, што Арэнал праяўляў сваю актыўнасьць і раней, але не выказваў актыўнай вульканічнай дзейнасьці на працягу апошніх 400 гадоў. Кожны год вышыня вулькана павялічваецца на некалькі мэтраў у выніку выхаду лавы на паверхню кратэра.

Назіраць за лявай вулькана найлепш ноччу з назіральных пляцовак і дыстанцыі каля двух кілямэтраў. Туры з гідам можна заказаць у Ля Фартуне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Арэналсховішча мультымэдыйных матэрыялаў