Асалінэюм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Будынак у Львове, дзе разьмяшчаўся Асалінэюм
Уроцлаўскі будынак Асалінэюму. Выгляд з выспы Пясэк

Нацыянальны інстытут імя Асалінскіх (па-польску: Zakład Narodowy im. Ossolińskich), або Асалінэюм (па-польску: Ossolineum) — навуковая і культурніцкая ўстанова Польшчы. Заснаваны ў 1817 року графам Юзэфам Максымільянам Асалінскім у Львове ў памяшканьні колішняга кляштару сёстраў ордэну кармэлітак абутых.

Бібліятэка Асалінскіх налічвала кнігі з калекцыяў графаў Любамірскіх, Сапегаў, Скарбкаў(pl) і іншых прыватных збораў. У 1827 року на аснове бібліятэкі было створана польскае навукова-дасьледніцкае таварыства «Асалінэюм», або «Інстытут Асалінскіх». У аўстра-вугорскі пэрыяд таварыства стала цэнтрам польскага навуковага жыцьця падобна да ўкраінскага Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі(uk). Да 1939 року пры ім дзейнічалі таксама выдавецтва і музэй імя Любамірскіх(pl).

Пад час савецкай акупацыі(uk) ў 1939 року Інстытут Асалінскіх быў зачынены. За нямецкай акупацыяй на аснове ягоных фондаў была створаная Дзяржаўная бібліятэка Львова (па-нямецку: Staatsbibliothek Lemberg), а частка калекцыі перавезеная ў Кракаў.

У 1947 року 30% фондаў было перададзена Польскай народнай рэспубліцы. Зборы былі адкрытыя для чытачоў ва Ўроцлаве ў верасьні таго ж року. Наўзамен у Львове заснаваная Нацыянальная бібліятэка(uk) імя Васіля Стэфаніка.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Асалінэюмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: 51°6′49″ пн. ш. 17°2′12″ у. д. / 51.11361° пн. ш. 17.03667° у. д. / 51.11361; 17.03667