Асклепіядаў верш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Асклепія́даў верш — вершаваны памер антычнай (мэтрычнай) сыстэмы вершаваньня, вынайдзены старажытнагрэцкім паэтам Асклепіядам Самоскім (III ст. да н. э.). Гэты верш зьяўляецца па сутнасьці мадыфікацыяй пэнтамэтра, у якім першая і перадапошняя дактылічныя стопы ўсечаныя на адзін кароткі склад.

Асклепіядаў верш у беларускай літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У беларускай паэзіі асклепіядаў верш ужыты толькі адзін раз — у перакладзеным М. Багдановічам «Помніку» старажытнарымскага паэта Гарацыюса:

Лепшы медзі сабе памятнік справіў я,
Болей ўсіх пірамід царскіх падняўся ён,
Не зруйнуе яго сівер, ні едкі дождж,
Ні гадоў чарада, вечнага часу рух.
Не саўсім я памру, лепшая часьць мяне
Не зазнае хаўтур; слава мая ўвесь час
Між патомкаў расьці будзе, пакуль усхадзіць
Зможа з дзевай удвух на Капітольлі жрэц.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]