Аслова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аслова
польск. Osłowo
Аслова
Першыя згадкі: 1513
Мясцовая назва: Osłovo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мельнік
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-307
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°21′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.35° пн. ш. 23° у. д. / 52.35; 23Каардынаты: 52°21′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.35° пн. ш. 23° у. д. / 52.35; 23
Аслова на мапе Польшчы
Аслова
Аслова
Аслова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Асло́ва (па-польску: Osłowo, па-падляску: Osłóvo) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Побач зь вёскай працякае рака Заходні Буг.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Перамяненьня Панскага ў Мельніку[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска Аслова ўпершыню ўзгадваецца ў дакумантах 1513 г., калі была тут заснаваная сядзіба мельніцкага войта Міколы Рыхліка. Побач зь вёскай разьмяшхаліся 3 валокі мескай зямлі Мельніка. Вялікі князь Аляксандар дараваў Міколе Рыхліку таксама права на вольны ад падаткаў вадзяны млын на рэчцы Мутная, што працякае побач зь вёскай, а таксама права на валоданьне корчмай[3]. У міжваенны пэрыяд Аслова прыналежала да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 114 жыхароў (15 каталікоў, 90 праваслаўных і 9 габрэяў; у перапісе ўсе хрысьціяне былі запісаныя як палякі, а юдаісты як жыды)[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]