Асобая нарада па абароне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Асо́бая нара́да па абаро́не — урадавы орган у Расеі, створаны ў 1915 годзе, падчас Першай сусьветнай вайны, для арганізацыі ваеннай эканомікі. Асобая нарада па абароне зьдзяйсняла кантроль прадпрыемстваў, якія выраблялі прадмэты баявога забеспячэньня, размяркоўвала буйныя ваенныя замовы паміж расейскімі і замежнымі заводамі, займалася пытаньнямі забеспячэньня арміі. Узначальвалася ваенным міністрам. У склад нарады ўваходзілі прадстаўнікі розных ведамстваў, Дзяржаўнай думы, Дзяржаўнага савета, грамадзкіх арганізацыяў, дзеляў прадпрыемстваў.